ГУК «Столинская районная библиотечная система»

З пачаткам жніва ў раёне работнікі бібліятэк Століншчыны наладжваюць наведванні мехдвароў, палявых станаў, зернесушыльных комплексаў розных гаспадарак, звяртаюцца са словамі падзякі і падтрымкі да тых, хто ў спякотныя дні вядзе бітву за ўраджай.

Аддзел маркетынгу Столінскай цэнтральнай бібліятэкі аформіў інтэрактыўную выставу “Слава людзям і хлебу!”, а таксама прапанаваў прыняць удзел у акцыі-падзяцы, дзе кожны можа выказаць цёплыя словы і падзякаваць тым, хто ў спёку шчыруе ў полі.

Бібліятэкі раёна наладзілі тэматычныя выставы, кампазіцыі “Жніўныя навіны”, “Ураджай-2021”, “Хлеб наш смачны, хлеб духмяны”, “Хлебу – вечная пашана” і іншыя.

З інфармацыйнымі аглядамі, хвілінкамі прэсы працаўнікоў сельскай гаспадаркі наведалі бібліятэкары Альшанскай, Вялікамалешаўскай, Рухчанскай, Кароціцкай, Беражноўскай, Верхнецерабяжоўскай, Альманскай, Рамельскай сельскіх бібліятэк. Такія сустрэчы даюць магчымасць выказаць падзяку і падтрымку за нялёгкую працу хлебаробаў, а працаўнікам сяла атрымаць хвілінкі адпачынку і ўвагі.