ГУК «Столинская районная библиотечная система»

Краязнаўчы каляндар на 2026 год


440 гадоў з часу заснавання ДАВЫД-ГАРАДОЦКАГА МАЙАРАТА (1586) князёў Радзівілаў з рэзідэнцыяй у в. Манькавічы
30 гадоў з пачатку правядзення фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «ДАЖЫНКІ» (г. Столін; 1996)

СТУДЗЕНЬ
3 – 75 гадоў з дня нараджэння РАСЦІСЛАВА РЫГОРАВІЧА КУЗЬМІЧА (1951, в. Велямічы, Столінскі р-н), прафесара, доктара ветэрынарных навук, аўтара прац па распрацоўцы і ўдасканаленні спосабаў лячэння і прафілактыкі акушэрска-гінекалагічных прыёмаў павышэння апладняльнасці жывёл, выдатніка адукацыі Беларусі (2010)
570 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ІВАНАВІЧА АСТАПЧУКА (1956, в. Вялікія Арлы, Столінскі раён), музыканта, кіраўніка ансамбля “Выцінанка”, Ганаровага грамадзяніна Столінскага раёна, уладальніка звання “Ганаровы Паляшук”
12 – 75 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ МІХАЙЛАВІЧА ЛІТВІНА (1951, в. Семігосцічы, Столінскі р-н), вучонага-гісторыка, прафесара, доктара гістарычных навук, аўтара прац па ваеннай гісторыі Беларусі перыяду Першай і Другой сусветных войнаў
22 – 100 гадоў з дня нараджэння ІЗЯСЛАВА (свец. ІВАНА (ЯНА) БРУЦКАГА; 1926, в. Белавуша, Столінскі р-н – 2007), рэлігійнага і грамадскага дзеяча беларускага замежжа (Канада, ЗША), іерарха Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы
2670 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ЮЛІЯНАВІЧА КАЖАНОЎСКАГА (1956, Столінскі р-н), мастака, аўтара прац у станковай і кніжнай графіцы

САКАВІК
1380 гадоў з дня нараджэння ГРЫГОРЫЯ АЛЯКСЕЕВІЧА ДЗЯМКО (1946, в. Вялікае Малешава, Столінскі р-н), заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Ганаровага грамадзяніна Столінскага раёна

КРАСАВІК
22 75 гадоў з дня нараджэння ВАЛЕРЫЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА БАСАЎЦА (1951, г. Давыд-Гарадок Столінскага р-на), генерал-маёра, былога намесніка міністра абароны Рэспублікі Беларусь

ЛІПЕНЬ
18 – 80 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ АЛЯКСЕЕВІЧА КАЛЯДЫ (1946, в. Рубель, Столінскі р-н), вучонага ў галіне камп’ютарнай алгебры, інфарматыкі і кібернетыкі, доктара фізіка-матэматычных навук, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1991)
3070 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ АНДРЭЕВІЧА КАЗАЧКА (1956, в. Гарадная, Столінскі р-н), беларускага паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі (2021), члена Беларускага саюза майстроў народнай творчасці (2020), лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва “За духоўнае адраджэнне” (2022)

ЖНІВЕНЬ
1965 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА КАНСТАНЦІНАВІЧА ХАРАШУНА (1961, г. Давыд-Гарадок Столінскага р-на), мастака

ВЕРАСЕНЬ
565 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ АЛЯКСЕЕВІЧА КУДЛАСЕВІЧА (1961, в. Талмачава, Столінскі р-н), паэта, празаіка, рэдактара спектакляў і радыёпраграм
975 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ АНТОНАВІЧА ПЛАЎЧАНКА (1951, г. Давыд-Гарадок Столінскага р-на), генерала-маёра танкавых войск (Расія)
1085 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ФЁДАРАВІЧА АНДРЭЙКАЎЦА (1941, в. Колкі, Столінскі р-н), Заслужанага будаўніка Рэспублікі Беларусь, Ганаровага грамадзяніна Столінскага раёна

КАСТРЫЧНІК
18100 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА УЛАДЗІМІРАВІЧА ШЭЛЕХАВА (1926, в. Бахаравічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці – 2015), беларускага краязнаўцы і педагога, гісторыка, Ганаровага грамадзяніна горада Давыд-Гарадка, Ганаровага грамадзяніна Столінскага раёна

ЛІСТАПАД
675 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА УЛАДЗІМІРАВІЧА АПАНАСОВІЧА (1951, в. Стахава Столінскага р-на), прафесара, доктара фізіка-матэматычных навук
24 65 гадоў з дня нараджэння ГРЫГОРЫЯ ВАСІЛЬЕВІЧА ПРАТАСАВІЦКАГА (1961, пасёлак Клесава Сарненскага раёна Ровенскай вобласці (Украінская ССР), ветэрана працы, старшыні Столінскага раённага выканаўчага камітэта (2012–2025), Ганаровага грамадзяніна Столінскага раёна

СНЕЖАНЬ
7 – 85 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ДЗМІТРЫЕВІЧА ЛІЦЬВІНКІ (1941, в. Верхні Церабяжоў, Столінскі р-н – 2007), фалькларыста, кандыдата філалагічных навук, даследчыка і папулярызатара фальклору і этнічнай культуры Палесся, аўтара зборнікаў фальклору, навуковых, вучэбна-метадычных, навукова-папулярных работ і шматлікіх аўдыяматэрыялаў
1470 гадоў з дня нараджэння ВОЛЬГІ ЦІМАФЕЕЎНЫ ШПАКЕВІЧ (1956, в. Кароцічы, Столінскі раён), члена Саюза пісьменнікаў Беларусі (2013)
27 – 50 гадоў з часу стварэння ДАВЫД-ГАРАДОЦКАГА ЭЛЕКТРАМЕХАНІЧНАГА ЗАВОДА, адкрытага акцыянернага таварыства, прадпрыемства па вытворчасці бытавых электрычных машын і прылад (г. Давыд-Гарадок, Столінскі р-н; 1976)