ГУК «Столинская районная библиотечная система»

Новые поступления литературы для детей


Хадасевіч-Лісавая, К. Страшныя гісторыі для самых смелых : жахлівікі : для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту / Кацярына Хадасевіч-Лісавая ; мастак Дзіяна Бецун. – Мінск: Звязда, 2025. – 187, [3] с. : каляр. іл. – (Казкі Кніжнай феі).

Між старонак гэтай кнігі стаіліся таямнічныя персанажы, якія любяць сустракацца з чытачамі познім вечарам, калі самыя смелыя з іх адважваюцца пачытаць страшныя гісторыі пра прывід з хутара, Ліловага цмока альбо Змрочнага птаха. Містычныя персанажы запрашаюць у небяспечны шлях па чырвоных стрэлках, прымушаюць наведаць прыстанак зданяў, прапануюць пазнаёміцца з гасцямі іншасвету.




Людзей слухай, а свой розум май : беларускія народныя казкі / укладанне і прадмова Уладзіміра Касько ; мастак Дар'я Чарняўская. - Мінск : Звязда, 2025. - 110, [1] с.

У зборнік уключаны арыгінальныя вуснапаэтычныя творы са скарбніцы шэдэўраў беларускага фальклору: казкі пра жывёл, чарадзейныя, сацыяльна-бытавыя. Самыя неверагодныя гісторыі чакаюць тут чытача. Ён пабывае ў дзівосным свеце, створаным народнай фантазіяй. Кніга дапаможа бліжэй пазнаёміцца з багатымі духоўнымі скарбамі беларускага народа, яго гісторыяй, яшчэ больш спазнаць і палюбіць мастацкае слова.

Ковальчук, Т. В. Волшебный путь принцессы Лимонки : повесть-сказка / Тамара Ковальчук ; художник Елена Пышник. - Минск : Звязда, 2025. - 100, [2] с.

Принцесса Лимонка родилась непохожей на своих родителей – короля Лимонтика и королеву Лимонтинку. Но даже в образе "чудища", как называл принцессу странный незнакомец, она смогла своей добротой, отзывчивостью, любовью ко всему живому, находчивостью покорить сердца жителей многих королевств и, преодолев трудности, вернуться в своё королевство в новом облике.



Фралова, І. М. До-рэ-мі-фа-соль-ля-мяў : вершы і апавяданні / Іна Фралова ; мастак Таццяна Дзергачова. - Мінск : Звязда, 2026. - 35, [3] с.

У кніжцы дзіцячай пісьменніцы Іны Фраловай «До-рэ-мі-фа-сольля-мяў» распавядаецца пра добра знаёмых вусатых сяброў — катоў. Вершы і апавяданні, якія ўвайшлі ў зборнік, раскажуць маленькаму чытачу вясёлыя, часам неверагодныя гісторыі, звязаныя з хатнімі гадаванцамі і іх гаспадарамі. Творы накіраваны на выхаванне ў дзяцей адказнасці, добразычлівасці, бяспечных паводзін, а таксама вучаць іх быць сумленнымі і шанаваць сяброўства. У кніжцы дзіцячай пісьменніцы Іны Фраловай «До-рэ-мі-фа-сольля-мяў» распавядаецца пра добра знаёмых вусатых сяброў — катоў. Вершы і апавяданні, якія ўвайшлі ў зборнік, раскажуць маленькаму чытачу вясёлыя, часам неверагодныя гісторыі, звязаныя з хатнімі гадаванцамі і іх гаспадарамі. Творы накіраваны на выхаванне ў дзяцей адказнасці, добразычлівасці, бяспечных паводзін, а таксама вучаць іх быць сумленнымі і шанаваць сяброўства.

Кебіч, Л. А. Як коцікі-брацікі малую радзіму шукалі : казка / Людміла Кебіч ; мастак Валерыя Лукашык. - Мінск : Звязда, 2026. - 29, [2] с.

У казцы Людмілы Кебіч распавядаецца, як кацяняткі Цёмка і Дзёмка даведаліся пра тое, што ў кожнай істоты на Зямлі ёсць малая радзіма, і адправіліся на пошукі. Цікаўныя чытачы даведаюцца, якія перашкоды і прыгоды сустрэліся ім падчас вандроўкі, а таксама пра тое, як коцікі-брацікі абаранялі свой родны куточак ад ворагаў, як усвядомілі, што значыць для кожнага родны край, як трэба шанаваць і любіць яго. Для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.


Хвалей, Я. І. Сябры-браты Багдан і Ромка : смяшынкі ўнукаў бабулі Валі / Яўген Хвалей ; мастак Кацярына Казлоўская. - Мінск : Звязда, 2026. - 37, [1] с.

У кніжцы расказваюцца смешныя гісторыі пра прыгоды двух пяцігадовых хлапчукоў – Багдана і Ромкі. Дзеянне адбываецца ў горадзе і на дачы бабулі Валі. 21 своеасаблівы абразок – столькі непаўторных смяшынак змяшчае гэты зборнік.


Хадасевіч-Лісавая, К.С. Ключ ад Вялікай Каштоўнасці : кніга-квэст / Кацярына Хадасевіч-Лісавая ; мастак Галіна Іванова. - Мінск : Звязда, 2025. - 253, [2] с.. - (Школьная бібліятэка класікі).

У гэтай кнізе жывуць міфалагічныя персанажы, знаёмыя нам з фальклору. Кажуць, некалі даўно яны існавалі, і нашы продкі часам бачылі іх на свае вочы. Старонкі гэтага выдання не толькі пакажуць міфічных істот, але і адкрыюць іх таямніцы.
Твор уваходзіць у вучэбную праграму па беларускай літаратуры для 6 класа.





Пазнякоў, М. Мая цудоўная Радзіма : вершы / Міхась Пазнякоў ; мастак Святлана Стахоўская. - Мінск : Звязда, 2025. - 158, [1] с.

Новую кнігу вядомага пісьменніка, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі, многіх іншых рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных прэмій, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Міхася Пазнякова склалі вершы пра самае галоўнае ў жыцці чалавека. Паэт апявае Радзіму, нашы дзяржаўныя сімвалы, багацце і прыгажосць роднай зямлі, услаўляе мужнасць і працавітасць людзей, прыгожыя мары і памкненні, вучобу і добрыя справы хлопчыкаў і дзяўчынак. Знаёміць з прафесіямі, вучыць любіць і шанаваць бацькоў, Радзіму, усё роднае, займацца спортам, расці ўдзячнымі, працавітымі, шчырымі. Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту.

Зэкаў, А.М. Двор пад буслінымі крыламі : былі, апавяданні, мініяцюры, п'есы / Анатоль Зэкаў ; мастак Людміла Мышкоўская. - Мінск : Звязда, 2025. - 101, [1] с.

Пераважная большасць твораў новай кнігі Анатоля Зэкава – ніколькі не плод аўтарскай фантазіі – яны заснаваныя на рэальных падзеях і фактах, у тым ліку і тых, якія ў маленстве перажыў сам пісьменнік. Тут і засмучэнне ад паваленага вяза, на якім была буслянка, і радасць, што буслы ўсё ж прыляцелі і пачалі ладзіць на электрычным слупе новую; гэта і гон разам з дзедам коней у начное дый шмат чаго іншага з жыцця вясковага хлопчыка і яго сяброў. У кнізе змешчаны таксама невялікія п’есы, якія могуць быць пастаўлены школьнымі тэатральнымі калектывамі.


Аўласенка, Г.П. Як Вадзянік з людзей жартаваць спрабаваў : тапанімічныя казкі / Генадзь Аўласенка ; мастак Кацярына Казлоўская. - Мінск : Звязда, 2025. - 117, [2] с.

У новым зборніку тапанімічных казак аўтар у цікавай, займальнай форме тлумачыць назвы населеных пунктаў і вадаёмаў розных рэгіёнаў Беларусі, прапануе юнаму чытачу сваё ўласнае меркаванне пра іх паходжанне, апавядае, з чым можа быць звязана ўзнікненне той ці іншай назвы. Чытач мае магчымасць пазнаёміцца з незвычайнымі казачнымі, а таксама сапраўднымі гісторыямі пра таямніцы беларускіх тапонімаў.



Давідовіч, С.Ф. Мары павінны здзяйсняцца : казкі / Сяргей Давідовіч ; малюнкі аўтара. - Мінcк : Звязда, 2025. - 100, [2] с.

Казкі лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Сяргея Давідовіча вучаць спагадлівасці і шчырасці, заклікаюць ставіцца да ўсяго жывога на Зямлі беражліва і адказна.







Сланечнік : чытанка / укладальнік Іна Фралова ; мастак Ганна Архіпава. - Мінск : Звязда, 2025. - 190, [1] с.

Чытанка "Сланечнік" запрашае маленькага чытача адкрыць дзівосны свет жывога роднага слова. Складаецца кніга з дзевяці тэматычных раздзелаў, куды ўвайшлі лепшыя дзіцячыя творы беларускай і замежнай літаратуры. Выданне разлічана на дзяцей і іх бацькоў.
Таксама кнігу можна выкарыстоўваць для падрыхтоўкі заняткаў і ранішнікаў у дзіцячым садку, урокаў і пазакласных мерапрыемстваў у пачатковай школе.




Гурыновіч, Х.Х. Птушыная азбука : кніжка-загадка / Хведар Гурыновіч ; фота Віктара Астахава [і інш.]. - Мінск : Звязда, 2025. - 38, [1] с.

Кніжка-загадка "Птушыная азбука" знаёміць маленькіх чытачоў з птушкамі, якія жывуць у нашых лясах, палях, лугах. Яна пабудавана ў форме дыялога з дзецьмі, вучыць дабрыні да ўсяго жывога.





Быкова, С.А. Веселые нотки : стихи и загадки / Светлана Быкова ; художник Валентин Макаренко. - Минск : Звязда, 2025. - 21, [2] c.

Книга стихов и загадок Светланы Быковой посвящена музыкальной тематике. В первом разделе автор с юмором оживляет ноты, музыкальные знаки, с жителями леса весело поёт бесконечную лесную песенку. Второй раздел книги включает в себя загадки и будет полезен в приобщении маленьких читателей к познанию азов музыкальной грамоты, к знакомству с музыкальными терминами, понятиями, названиями инструментов.



10 пытанняў пра птушак : для дзяцей малодшага школьнага ўзросту / аўтар тэксту Андрэй Барадзін ; дызайн Маі Пракаповіч ; ілюстрацыі Ганны Плотнікавай. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2025. - 45, [2] с.. - (Серыя "100 пытанняў пра Беларусь").

У нашай краіне можна сустрэць болей за 340 відаў птушак. А вы ведаеце, якая з іх самая вялікая, а якая - самая хуткая? Чаму менавіта белы бусел - сімвал Беларусі? Ці праўда, што некаторыя птушкі прылятаюць да нас на зімаванне? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні можна знайсці ў дадзенай кнізе.



Галіноўская, Н. В. Ветлівы свавольнік : вершы / Ніна Галіноўская ; мастак Марына Трус. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2025. - 114, [5] c.

У кнігу Ніны Галіноўскай "Ветлівы свавольнік" увайшлі яе лепшыя творы, многія з якіх вывучаюцца ў школе.






Хадасевіч-Лісавая, К. С. Лета на Зачараваным балоце : раман-казка / Кацярына Хадасевіч-Лісавая ; мастак Галіна Іванова. - Мінск : Звязда, 2024. - 197, [2] с.. - (Казкі Кніжнай феі.

Андрэй і Юля - звычайныя сталічныя падлеткі, якія вельмі чакаюць лета, каб правесці канікулы ў весцы. Але ж не толькі вабіць дзяцей сустрэча з бабуляй і дзядулем, яны імкнуцца на Зачараваннае балота, якое мае дзівосную таямніцу… Падлеткі апыняюцца ў віры містычных падзей, з жыхарамі загадкавай мясціны. Што там закруцілася, прадсказаць не мог ніхто…



Гушинец, П. Сонино детство : рассказы / Павел Гушинец ; художник Мария Мицкевич. - Минск : Звязда, 2025. - 38, [2] с.

Сборник рассказов для детей "Сонино детство" является продолжением полюбившихся маленьким читателям книг "Девочка и крокодил" и "Папа, расскажи про меня историю".




Демидович, Т. А. СНежным годом! : рассказы / Татьяна Демидович ; художник Анна Архипова. - Минск : Звязда, 2024. - 52, [3] с.

Аккуратность, внимание, трудолюбие, щедрость по отношению к друзьям, любовь к братьям нашим меньшим, бережное отношение к тем, кто слабее, нуждается в помощи (рассказ "Почему не тают Снеговики..."), умение сочувствовать неудачам друзей и вера в их успех ("Как мы поссорились с Ромкой") – вот основные темы новых рассказов Татьяны Демидович. Но самая главная история – из жизни Сашиного прадедушки в рассказе "СНежным годом!".

Николаев, Д. М. Волчонок и его друзья : сказка / Дмитрий Николаев ; художник Карина Волкова. - Минск : Звязда, 2025. - 69, [3] с.

Продолжение истории «Приключения любопытного волчонка» Дмитрия Николаева. Главный герой книги — волчонок, с которым происходят разные приключения. Яму всегда интересно что-то новое, он хочет найти для себя занятие. Вместе с лучшим другом барсуком они отправляются в соседний лес, где узнают много нового и интересного. Прочитав эту книгу, ребенок узнает, как научиться дружить, быть честным и искренним!



Багдановіч, Л. У. Зорныя карункі : казкі / Лёля Багдановіч ; мастак Дар'я Чарняўская. - Мінск : Звязда, 2024. - 100, [3] с.

У зборнік уключаны казкі, якія вучаць дзяцей марыць, быць чулымі, пяшчотнымі, сумленнымі, працавітымі, паслухмянымі і ўважлівымі да старэйшых, заўважаць прыгажосць, дапамагаць сябрам, жыць у згодзе з суседзямі, любіць родных і сваю Радзіму. Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту.





Зэкаў, А. М. Хто ўкраў сонца? : вершы, небыліцы, загадкі / Анатоль Зэкаў ; мастак Людміла Галубец. - Мінск : Беларусь, 2025. - 70, [1] с.

У чарговай кнізе вядомага дзіцячага пісьменніка Анатоля Зэкава змешчаны вершы, небыліцы і загадкі, якія дасціпна і з гумарам распавядаюць юным чытачам пра жыццё іх равеснікаў, навакольны свет, поўную цудаў прыроду і братоў нашых меншых.





Пазнякоў, М. Пра роднае, дарагое : вершы, скорагаворкі, загадкі / Міхась Пазнякоў ; [мастак Д. М. Бецун]. - Мінск : Звязда, 2024. - 37, [1] с.

Новы зборнік вядомага дзіцячага пісьменніка Міхася Пазнякова, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі, шматлікіх іншых рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных прэмій, адрасавана дзецям ад 4 да 8 гадоў. Кніга знаёміць маленькіх чытачоў з самым родным і дарагім у іх жыцці, вучыць разважаць, садзейнічае выхаванню дабрыні, шчырасці, любові да бацькоў, да прыроды, Радзімы.



Фралова, І. М. Самы лепшы дзень : вершы / Іна Фралова ; мастак Святлана Стахоўская. - Мінск : Звязда, 2025. - 29, [1] с.

Вясёлыя, жартоўныя і павучальныя вершы на роднай мове складаюць новую кніжку беларускай пісьменніцы Іны Фраловай.






Кебіч, Л. А. Чароўны куфэрак часу : апавяданне з элементамі фэнтэзі / Людміла Кебіч ; мастак Святлана Стахоўская. - Мінск : Звязда, 2024. - 43, [3] с.

Галоўныя героі апавядання Людмілы Кебіч "Чароўны куфэрак часу" Яначка і Сафійка падчас зімовых канікул у прабабулі Веры зацікавіліся куфэркам, які стаяў у яе пакоі. Аднойчы дзеці схаваліся ў куфэрак і... аказаліся ў мінулым. Там яны сустрэліся з маладой вышывальшчыцай. Хто яна і пра што раскажа дзецям? Якія фантастычныя прыгоды іх чакаюць у музеі? Пра ўсё гэта юныя чытачы даведаюцца з кнігі.


Архіпава, К. А. Бардаклюшы ведаюць, чым заняцца : аповесць-казка / Крысціна Архіпава ; пераклад з рускай Алеся Карлюкевіча ; мастак Дар`я Масунова. - Мінск : Звязда, 2024. - 70, [1] с.

Ёсць на свеце такія мясціны, дзе прыгоды не заканчваюцца ніколі. Дзе цябе заўсёды рады бачыць, тым больш калі ты верыш у цуды. Там жывуць маленькія істоты – бардаклюшы, і любяць яны наводзіць беспарадак, асабліва ў кішэнях...


Салата, І. А. Русалчына затока : апавяданні / Ірына Салата. - Мінск : Беларусь, 2025. - 52, [3] c.

Здзейсніць падарожжа ў захапляльны свет беларускай міфалогіі запрашае кніга Ірыны Салата. Кароткія апавяданні пазнаёмяць маленькага чытача з добрымі і суровымі героямі, раскажуць пра стаўленне нашых продкаў да іх, дапамогуць лепш зразумець характар і звычкі. Дадатковая даведачная інфармацыя пра міфічных герояў, якая папярэднічае кожнаму апавяданню, а таксама яркія ілюстрацыі, зробленыя штучным інтэлектам, зробяць працэс чытання яшчэ больш цікавым.

Аўласенка, Г. П. Як валошкі назву гораду далі : тапанімічныя казкі / Генадзь Аўласенка ; мастак Кацярына Казлоўская. - Мінск : Звязда, 2024. - 117, [2] с.

Новая кніга Генадзя Аўласенкі змяшчае тапанімічныя казкі. У іх аўтар адказать на пытанне, з чым можа быць звязана паходжанне назвы таго ці іншага населенага пункта мінскай вобласці. Шчыра спадзяваемся, што юныя чытачы, якія пазнаёмяцца з незвычайнымі апавяданнямі пра таямніцы тапонімаў, усур’ёз закікавяцца гістрыяй роднага краю.




Ковальчук, Т. В. По тропинкам доброты : рассказы, сказки / Тамара Ковальчук ; художник Светлана Стаховская. - Минск : Звязда, 2025. - 117, [1] с.

Герои книги «По тропинкам доброты» — обычные ребята, которые живут среди нас, а также домашние питомцы, обитатели наших лесов, рек, садов: птицы, животные, насекомые. На примерах их жизненных и сказочных историй маленький читатель научится понимать и ценить доброту, дружбу, честность, уважать труд человека, бережно, с любовью относиться к своей земле и родной природе. Издание станет хорошим помощником для родителей, учителей и воспитателей.



10 пытанняў пра беларускія гарады і вёскі : для дзяцей малодшага школьнага ўзросту / аўтар праекта і тэксту Алесь Бадак ; дызайн і ілюстрацыі Міхася Дайлідава. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2024. - 44, [3] с.. - (Серыя "100 пытанняў пра Беларусь").

Які беларускі горад у старажытнасці быў самым густанаселеным? Ці праўда, што першапачаткова старажытны Менск стаяў на іншым месцы? Навошта нашы продкі пабудавалі так шмат замкаў? Чым адрозніваліся так званыя белыя хаты ад курных? Ці праўда, што некаторыя сучасныя вёскі некалі былі гарадамі? Чаму Нацыянальную бібліятэку Беларусі розныя замежныя выданні не раз уключалі ў спіс самых незвычайных і прыгожых збудаванняў свету? Які будынак у нашай краіне на сённяшні дзень з'яўляецца самым высокім? На гэтыя ды іншыя пытанні можна знайсці адказы ў кнізе.

Казачная энцыклапедыя свойскіх жывёл : казкі, вершы, апавяданні / укладальнік і аўтар тэксту Алесь Бадак ; мастак Дар'я Кулік. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2024. - 135, [3] c.. - (Сямейнае чытанне).

У зборнік увайшлі вершаваныя і празаічныя творы беларускіх пісьменнікаў, а таксама народныя казкі пра свойскіх жывёл: каня, карову, казу, сабаку, ката і інш. Рубрыка "Цікавыя факты" дапаможа юным чытачам больш даведацца пра жыццё, звычкі і паводзіны гэтых толькі на першы погляд добра вядомых нам мілых і абаяльных істот. А прымяненне спецыяльных QR-кодаў дазволіць пачуць галасы свойскіх жывёл.


Хто жыве ў нашых азёрах і рэках : казкі, вершы, апавяданні / укладальнік і аўтар тэксту Алесь Бадак ; мастак Сабіна Іванова. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2024. - 122, [4] с.. - (Сямейнае чытанне).

У зборнік увайшлі творы беларускіх пісьменнікаў, героямі якіх з'яўляюцца шматлікія насельнікі нашых азёр і рэк. У тым, што водны свет незвычайны і загадкавы, юныя чытачы змогуць лішні раз пераканацца і дзякуючы рубрыцы "Цікавыя факты".