26 лютага ў Рубельскай сельскай бібліятэцы прайшло першае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Вясёлка”, прысвечанае Дню нараджэння тэлефона, які адзначаецца 7 лютага.
Пасяджэнне прайшло ў форме гадзіны цікавых паведамленняў “У нас зазваніў тэлефон” для 3 “А” класа весела і пазнавальна . Спачатку бібліятэкары пазнаёмілі ўдзельнікаў з гісторыяй узнікнення першага тэлефоннага апарата і яго дальнейшым развіццём. Затым кожны змог напісаць сваё смс-паведамленне родным і гэтым стварылі бібліятэчны квілт. Бібліятэкары паказалі прысутным казку К. Чукоўскага “Тэлефон” і правялі па ёй віктарыну. Усе дзеці атрымалі размалёўкі па казках.
















