ГУК «Столинская районная библиотечная система»

У 2022 годзе дзіцячы часопіс “Вясёлка” адзначае юбілей. У бібліятэках раёна праходзяць мерапрыемствы з нагоды юбілейнай даты.


Ужо 65 гадоў часопіс вучыць дашкольнікаў і малодшых школьнікаў любіць сваю Радзіму, родную мову, ведаць гісторыю і культуру сваёй краіны. Стваральнікам часопіса з’яўляецца слынны дзіцячы пісьменнік – Васіль Вітка. Першы нумар “Вясёлкі” выйшаў 20 красавіка 1957 года і па гэты дзень з’яўляецца адным з любімых дзіцячых часопісаў сучасных дзяцей.

Менавіта юбілею любімага часопіса было прысвечана цікавае літаратурнае падарожжа “У гасцях у “Вясёлкі”, якое адбылося ў Сямігосціцкай сельскай бібліятэцы. Бібліятэкар Ларыса Карняйчук пазнаёміла маленькіх чытачоў бібліятэкі з гісторыяй стварэння часопіса, з яго першым галоўным рэдактарам – Васілём Віткай, а таксама расказала, што ўжо 44 гады часопіс узначальвае беларускі дзіцячы пісьменнік Уладзімір Ліпскі. Дзеці з зацікаўленасцю гарталі старонкі “Вясёлкі”, абмяркоўвалі любімыя рубрыкі, чыталі казкі і вершы, адгадвалі загадкі, разгадвалі крыжаванкі і рэбусы. Падарожжа па старонках часопіса прайшло весела і цікава. Дзякуй лепшаму сябру, часопісу “Вясёлка”, за карысна праведзены час.

Не менш цікава прайшло пазнавальнае падарожжа па старонках часопіса і з чытачамі Вялікамалешаўскай сельскай бібліятэкі. Рабяты не толькі чыталі вершы і разгадвалі крыжаванкі, але і з задавальненнем малявалі вясёлку. “Вясёлка” – яскравы і маляўнічы часопіс, кожны нумар якога з нецярпеннем чакаюць маленькія чытачы.

У Рубельскай сельскай бібліятэцы для вучняў пачатковых класаў прайшло пазнавальнае падарожжа "У госці да Васі Вясёлкіна". Бібліятэкар Вольга Цар пазнаёміла ўдзельнікаў з гісторыяй стварэння часопіса, тэматычнымі рубрыкамі. Дзеці з задавальненнем чыталі казкі, апавяданні, вершы, адгадвалі загадкі, разгадвалі крыжаванкі, рэбусы, галаваломкі.

Бібліятэкары і чытачы Столінскага раёна віншуюць усіх “вясёлкаўцаў” з гэтай юбілейнай датай. Жадаем далейшага росквіту і новых падпісчыкаў!