ГУК «Столинская районная библиотечная система»

30 лістапада споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова, творы якога сталі адметнаю старонкаю беларускай літаратуры, адной з найярчэйшых з’яў нашай культуры. У шэрагу бібліятэк Столінскага раёна праведзены літаратурныя мерапрыемствы, прысвечаныя юбілею пісьменніка.

 
29 лістапада ў Белавушскай сельскай бібліятэцы праведзена гутарка-знаёмства з творчасцю пісьменніка-юбіляра “Дар душэўнай дабрыні”. Загадчык бібліятэкай Наталля Бараноўская распавяла дзецям пра жыццёвы і творчы шлях народнага пісьменніка Беларусі, прадставіла самыя вядомыя яго творы. Асаблівую ўвагу бібліятэкар надала аповесці “Міколка-паравоз”, якая вельмі зацікавіла ўдзельнікаў.

30 лістапада ў Веляміцкай сельскай бібліятэцы прайшоў літаратурны агляд па творчасці Міхася Лынькова “Пісьменнік вялікай душы” для вучняў 5 класа Веляміцкай сярэдняй школы. Падчас мерапрыемства бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з біяграфіяй пісьменніка і яго знакамітымі творамі “Васількі” і “Пра смелага ваяку Мішку і яго таварышаў”. Цікавыя моманты з твораў зачытвалі ўслых, абмяркоўвалі. Пасля чаго бібліятэкары прапанавалі адказаць на пытанні віктарыны і разгадаць крыжаванку па творам.

29 лістапада ў Варанёўскай сельскай бібліятэцы адбылася гадзіна пісьменніка “Сцежкамі Міхася Лынькова” для вучняў групы падоўжанага дня Варанёўскай сярэдняй школы. Бібліятэкар Надзея Дульская пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй пісьменніка, яго творчасцю. Потым дзеці адказвалі на пытанні віктарыны па творах “Міколка-паравоз” і “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў”.

23 лістапада ў Альманскай сельскай бібліятэцы праведзена гадзіна пісьменніка “Сцяжынкамі Міхася Лынькова”, удзел у якой прынялі вучні 2-5 класаў Альманскай сярэдняй школы. Да мерапрыемства бібліятэкар Зоя Буян падрыхтавала кніжную выставу, распавяла пра жыццё і творчасць пісьменніка. Кожны з дзяцей зачытаў самы цікавы ўрывак з аповесці “Міколка-паравоз”.

Напярэдадні юбілею пісьменніка Альшанская сельская бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў на літаратурны агляд кніжнай выставы “Сцяжынкамі Міхася Лынькова”. Бібліятэкары на працягу тыдня распавядалі чытачам біяграфію пісьменніка, знаёмілі з цікавымі эпізодамі з яго жыцця і творчасці. Выстава была дапоўнена цытатамі з кніг юбіляра, кожная кніга суправаджалася анатацыяй. З кошыка “Беларускія творы” бібліятэкары прапаноўвалі выбраць тыя, якія напісаў Міхась Лынькоў. Правільна выканаць заданне дапамагла прадстаўленая выстава. Такім чынам, не толькі юныя чытачы, але і дарослыя змаглі больш падрабязна пазнаёміцца з творчасцю народнага пісьменніка Беларусі.

30 лістапада ў Стружскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна пісьменніка “Сцяжынкамі Міхася Лынькова”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка-юбіляра. Даведаліся пра трагічны лёс яго жонкі і сына Марыка, якіх расстралялі фашысты падчас Вялікай Айчыннай вайны. Гэтай трагедыі прысвячаецца апавяданне “За што?” Янкі Маўра. Таксама дзеці пазнаёміліся з творамі “Васількі” і “Міколка-паравоз”.

29 лістапада ў Рухчанскай сельскай бібліятэцы адбылася гульня-віктарына “Сцяжынкамі Міхася Лынькова”. Спачатку бібліятэкар Валянціна Крывалевіч коратка пазнаёміла з біяграфіяй пісьменніка, а потым прапанавала адказць на пытанні віктарыны па аповесці “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў”.

У сацыяльных сетках сістэмы прадстаўлены пост рубрыкі #юбілей_пісьменніка, які знаёміць падпісчыкаў з біяграфіяй і творчасцю Міхася Лынькова. Паглядзець пост можна па спасылках: https://ok.ru/bibliolife.stolinshchiny/statuses/156934750660833 (Одноклассники), https://vk.com/stolinbib?w=wall605286981_1555 (ВКонтакте).