115-годдзе з дня нараджэння беларускага паэта і пісьменніка Васіля Віткі адзначылі ў бібліятэках Століншчыны. Літаратурныя гадзіны, агляды і гадзіны дзіцячай кнігі пазнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемстваў з жыццём, творчым шляхам пісьменніка, яго разнастайнай дзейнасцю як паэта, казачніка, публіцыста, драматурга, рэдактара дзіцячага часопіса “Вясёлка”.
7 МАЯ
У Сямігосціцкай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “У госці да дзядулі Васіля Віткі”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з жыццёвым шляхам і творчасцю Васіля Віткі праз гульні, чытанне і інтэрактыўныя заданні. Расказала, што Васіль Вітка пісаў шмат вершаў і казак, якія дапамагаюць чалавеку стаць больш добрым і ўважлівым. Разам з дзецьмі ўслых пачыталі вершы і казкі пісьменніка. Удзельнікам была прапанавана гульня “Дапамажы вавёрцы”, загадкі ад Васіля Віткі, дзе кожны паказаў свае веды. Далей усе разам стварылі дрэва добрых слоў: на лісціках пісалі добрыя словы і прымацоўвалі да дрэва. Атрымалася цудоўнае дрэва з самымі цёплымі і добрымі словамі. У завяршэнні літаратурнай гадзіны дзеці ўзялі кнігі дадому, атрымалі пачастункі.
15 МАЯ
У Белавушскай сельскай бібліятэцы прайшло падарожжа па творчасці Васіля Віткі “Васіль Вітка - паэт дзіцячай душы”. Пачалося мерапрыемства з беларускай песні “Цік-так, ходзікі” на словы Леаніда Пранчака пра мілагучнасць і багацце роднай мовы. Затым бібліятэкар расказала, што Васіль Вітка - майстар беларускага слова, які зрабіў вялікі ўнёсак у беларускую літаратуру. Пазнаёмілі ўдзельнікаў з біяграфіяй аўтара і рушылі ў падарожжа па творчасці. Першай старонкай літаратурнага падарожжа стала “Казачная”. Дзеці даведаліся аб гісторыі напісання казкі “Вавёрчына гора”, паслухалі ўрыўкі з твора. Наступная старонка – “Паэтычная”, дзе прагучалі вершы “Званок”, “Хай мышка пагуляе”, “Бусел”, “Сяброўка” і інш. Затым прайшла фізкультхвілінка - дзеці выконвалі рухі пад словы лічылкі Васіля Віткі “Раз, два, тры, чатыры”. Наступнай старонкай стала “Матэматычная”, дзе ўдзельнікі даведаліся пра вершы і задачкі-загадкі, якія стварыў пісьменнік. Дзецям асабліва спадабаўся верш “Нуль Буль-Буль”. Цікавай была старонка з загадкамі Васіля Віткі, якія паказваюць вобразнасць, выразнасць і багацце беларускай мовы. Завяршылася падарожжа старонкай гумару, дзеці чыталі хвілінкі-весялінкі і жарты Васіля Віткі.
Гадзіна дзіцячай кнігі “Беларускі Андэрсэн” сабрала ў Веляміцкай сельскай бібліятэцы навучэнцаў Веляміцкай сярэдняй школы з настаўніцай І.Я. Мароз. Мерапрыемства пачалося са знаёмства з біяграфіяй пісьменніка, яго творчымі заслугамі і дасягненнямі, пісьменніцкай і рэдактарскай дзейнасцю. Асаблівую ўвагу бібліятэкары надалі дзіцячым кнігам пісьменніка, якія маюцца ў бібліятэцы, пазнаёмілі з шэрагам твораў аўтара. У завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікі разгадалі літаратурную крыжаванку і задачкі-загадкі.
Бібліятэкар Відзіборскай сельскай бібліятэкі запрасіла сваіх юных чытачоў у падарожжа па творчасці Васіля Віткі “Казачнік і сапраўдны сябар дзяцей”. Спачатку ўдзельнікі пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, а затым далучыліся да знаёмства з творчасцю. Дзеці адгадвалі загадкі пісьменніка, чыталі скарагаворкі, вершы, прынялі ўдзел у конкурсе “Кніжны знаток”, дзе па ўрыўкам з вершаў-казак вызначалі іх назвы. Кожны ўдзельнік у завяршэнні мерапрыемства ўзяў дадому кнігу пісьменніка, якая яму найбольш спадабалася.
У Гараднянскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Васіль Вітка – паэт дзіцячай душы”, падчас якой удзельнікі пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, прачыталі вершы “Салавей”, “Дожджык”, “Сарочыны блінцы” і іншыя, а таксама пацешкі, напісаныя для дзяцей.
Літаратурная гадзіна “Настаўнік і казачнік Васіль Вітка” адбылася ў Альпенскай сельскай бібліятэцы з удзелам самых актыўных чытачоў. Бібліятэкар Ірына Паддубная пазнаёміла прысутных з жыццём і творчасцю пісьменніка. Разам з дзецьмі прачыталі казкі, пацешкі, лічылкі, скарагаворкі Васіля Віткі. Асаблівую цікавасць удзельнікаў мерапрыемства выклікала казка “Вавёрчына гора”.
У Стружскай сельскай бібліятэцы юбілей пісьменніка быў адзначаны гадзінай літаратуры “Васіль Вітка - паэт дзіцячай душы”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з біяграфічнымі звесткамі пра Васіля Вітку як класіка беларускай дзіцячай літаратуры, яго творчым шляхам, узнагародамі. Разам з дзецьмі прачыталі лічылкі, ладачкі-ладкі, казкі, пацешкі, скарагаворкі, а таксама з цікавасцю разгадалі загадкі ад Васіля Віткі. Дзeцям асабліва спадабаліся кнiгi, тaкiя як “Aзбyкa Baci Bяcёлкiнa” і кнiга вepшaў “Чытaнкa-мaлявaнкa”.
Агляд творчасці Васіля Віткі “Беларускі Андэрсэн” правяла бібліятэкар Церабліцкай сельскай бібліятэкі Тамара Шпакевіч. Падчас агляду ўдзельнікі пазнаёміліся з творчасцю Васіля Віткі як казачніка, драматурга, публіцыста, рэдактара, перакладчыка і, канешне, аўтара дзіцячых кніг. Бібліятэкар прадставіла выставу кніг Васіля Віткі, расказала аб самых вядомых і цікавых выданнях пісьменніка – “Чытанка” і “Азбука Васі Вясёлкіна”.
16 МАЯ
У Аздаміцкай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Казачнік і сапраўдны сябар дзяцей”. Пасля паведамлення бібліятэкара аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка, удзельнікі пазнаёміліся ўдзельнікаў з кнігамі і творамі, якія прадстаўлены ў бібліятэцы. Дзеці прачыталі вершы “Беларусь”, “Сяброўкі”, “Вясна” і іншыя. Цікавасць выклікалі скарагаворкі, загадкі, напісаныя пісьменнікам.
Рамельская сельская бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў на гадзіну літаратуры “Казачнік і сапраўдны сябар дзяцей”. Напачатку бібліятэкар зрабіла кароткае паведамленне пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, а потым зрабіла агляд твораў “Вавёрчына гора”, “Казка пра цара Зубра”, “Генерал верабей”, “Зайчык-вадалаз” і іншыя. Пазнаёміліся ўдзельнікі і з малымі жанравымі формамі пісьменніка - пацешкамі, калыханкамі, лічылкамі, скарагаворкамі. Асобна зацікавілі дзетак загадкі Васіля Віткі, дзе кожная мае сваю назву. Усе разам прачыталі вершы “Мая сям’я” і “Дударык”.
19 МАЯ
У Рэчыцкай гарпасялковай бібліятэцы адбыўся літаратурны ранішнік “У гасцях у дзеда Васіля”, падрыхтаваны для вучняў 3 “Б”, 2 “А” і 4-ых класаў сярэдняй школы № 3 р.п. Рэчыца. Напачатку мерапрыемства дзяцей сустрэў бібліятэкар, які запрасіў школьнікаў у падарожжа па старонках кніг Васіля Віткі. Дзеткам прапанавалі хвілінку роднага слова, падчас якой яны ўзгадвалі мілагучныя беларускія словы і выразы. Вучні пазнавалі герояў папулярных казак па кароткіх апісаннях, пасля з дапамогай жэстаў і мімікі паказвалі лясных жыхароў. Удзельнікі па чарзе чыталі ўслых урыўкі з вясёлых апавяданняў Васіля Віткі, ўдзельнічалі ў віктарыне “ППШ”. Напрыканцы сустрэчы дзеці намалявалі любімых казачных персанажаў. Да мерапрыемства аформлена кніжная выстава “Казачнік і сапраўдны сябар дзяцей Васіль Вітка” з раздзеламі “Казачныя дарогі дзеда Васіля”, “Вясёлкавы кошык”. Многія ўдзельнікі ўзялі кнігі пісьменніка для чытання дадому.





















