ГУК «Столинская районная библиотечная система»

26 лістапада 2025 года адзначаецца 95-гадовы юбілей знакамітага беларускага пісьменніка, класіка літаратуры, любімага ў народзе творцы – Уладзіміра Караткевіча. Бібліятэкі Століншчыны адзначылі літаратурны юбілей шэрагам мерапрыемстваў, акцэнтавалі ўвагу на творчасці таленавітага пісьменніка, яе актуальнасці ў цяперашні час.


19 ЛІСТАПАДА

Літаратурная гутарка “Жывая повязь часоў” адбылася ў аддзяленні дзённага наведвання для грамадзян сталага ўзросту Столінскага ТЦСАН, якую наладзілі супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Столінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. На пачатку сустрэчы выявілася, што ўсе прысутныя не толькі знаёмыя з творчасцю выдатнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, але і захапляюцца ёю. Загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Лідзія Царык падрыхтавала для прысутных паведамленне аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка, падкрэсліла, што Уладзімір Караткевіч вельмі шматгранная творчая асоба ў Беларусі. Ён многа зрабіў як паэт, празаік, драматург, кінасцэнарыст і нават перакладчык. У час літаратурнай гутаркі прагучалі вершы Уладзіміра Караткевіча, а таксама ўрыўкі з кнігі “Зямля пад белымі крыламі”. Уразіла ўдзельнікаў апісанне аўтарам Давыд-Гарадка і іншых населеных пунктаў Століншчыны.

Абмеркаванне творчасці “Уладзімір Караткевіч: жыццё і творчасць” прайшло ў Асаўской сельскай бібліятэцы, якую наведалі вучні 4 і 9 класа Асаўской сярэдняй школы. Бібліятэкар Вольга Цупа цікава расказала дзецям аб Уладзіміру Сямёнавічу Караткевічу, яго непрацяглым, але насычаным жыцці і творчасці. Больш дэтальна бібліятэкар спынілася на такіх творах пісьменніка, як аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха”, раман “Каласы пад сярпом тваім”, “Зямля пад белымі крыламі”, абмеркавалі тэмы творчасці пісьменніка, гістарычную каштоўнасць кніг Уладзіміра Караткевіча. Прысутныя пазнаёміліся з кнігамі, якія прадстаўлены ў фондзе бібліятэкі.

23 ЛІСТАПАДА
У Альпенскай сельскай бібліятэцы праведзены літаратурны агляд і падрыхтавана выстаўка “Геній беларускай літаратуры”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з жыццём і творчасцю пісьменніка, расказала, які значны ўнёсак зрабіў Уладзімір Караткевіч у развіццё беларускай літаратуры, падкрэсліла, што менавіта Караткевіч стаў першым беларускім пісьменнікам, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыва, а яго раманы і апавяданні пакладзены ў аснову многіх кінафільмаў: “Сівая легенда”, “Чорны замак Альшанскі”, “Дзікае паляванне караля Стаха”.

Літаратурны агляд “Ён быў паэт, і быў рамантык” да 95-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча з удзелам чытацкага актыву і аматараў творчасці знакамітага пісьменніка прайшоў у Турской сельскай бібліятэцы. Бібліятэкар Наталля Алейнік пазнаёміла прысутных з біяграфіяй літаратара, расказала аб яго творах, больш дэтальна расказала аб творах “Каласы пад сярпом тваім”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чорны замак Альшанскі”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з кнігамі пісьменніка, прадстаўленымі на кніжнай выставе. Бібліятэкар зачытала самыя знакамітыя цытаты, а таксама падчас агляду гучалі вершы Уладзіміра Караткевіча. У завяршэнні мерапрыемства прысутныя яшчэ раз адзначылі, што беларускай літаратуры пашанцавала з такой шматбаковай асобай як Уладзімір Караткевіч, які выступіў як паэт, празаік, драматург, перакладчык і літаратурны крытык.

“Уладзімір Караткевіч: жыццё і творчасць” – пад такой назвай праведзена мерапрыемства ў форме літаратурнага партрэта ў Хатамельскай сельскай бібліятэцы. Бібліятэкар спынілася на цікавых біяграфічных звестках аб пісьменніку, расказала аб яго стасунках з іншымі знакамітымі літаратарамі. Больш падрабязна прысутныя даведаліся аб творчасці Уладзіміра Караткевіча, тэмах, якія ўздымаў пісьменнік у сваіх вядомых раманах і аповесцях.

26 ЛІСТАПАДА
У Рэчыцкую гарпасялковую бібліятэку былі запрошаны вучні 10 класа сярэдняй школы №3 р.п. Рэчыца на гадзіну літаратурнага партрэта “Рамантык беларускай гісторыі”. У час мерапрыемства бібліятэкар расказала пра асноўныя вехі жыцця і творчасці пісьменніка, пра тое, як ён пачаў пісаць вершы, і якія з іх былі ўпершыню надрукаваныя. Удзельнікі азнаёміліся з найбольш вядомымі творамі аўтара, даведаліся, якімі творамі Уладзімір Караткевіч узбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філасофскім зместам. Асаблівае месца адвялі аналізу рамана “Каласы пад сярпом тваім”, які займае цэнтральнае месца ў творчасці аўтара і можа па праве лічыцца яго першым беларускім гістарычным раманам. З вялікай цікавасцю вучні праглядзелі мультымедыйную прэзентацыю пра жыццё і творчы патэнцыял У. Караткевіча, убачылі, наколькі ён шырокі і разнастайны, як праявіў сябе ў якасці драматурга, сцэнарыста, нават напісаў лібрэта, выступаў у якасці публіцыста і крытыка, з’яўвіўся аўтарам многіх кніг паэзіі, перакладаў і нарысаў. Да ўвагі прысутных прапанаваны агляд паэтычных твораў Караткевіча, прадстаўлены творы таленавітага аўтара на юбілейнай выставе “Рамантык беларускай літаратуры”. Напрыканцы сустрэчы, пад уражаннем ад шматграннай творчасці беларускага пісьменніка, вучні выбралі верш з паэтычных зборнікаў і зачыталі ўслых.

У Рубельскай сельскай бібліятэцы адбыўся літаратурны агляд “Майстар гістарычнай прозы”. Бібліятэкар пазнаёміла чытачоў з біяграфіяй Уладзіміра Караткевіча, яго творчым шляхам, які прасякнуты духам рамантызма і любоўю да беларускай гісторыі. Бібліятэкар зрабіла агляд твораў “Каласы пад сярпом тваім”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, а таксама прадставіла паэтычныя зборнікі.

28 ЛІСТАПАДА
Веляміцкая сельская бібліятэка правяла гадзіну беларускай літаратуры “Геній беларускай літаратуры” з удзелам вучняў 10 класа Веляміцкай сярэдняй школы (кл. кір. Шмат І.К.). Бібліятэкары пазнаёмілі ўдзельнікаў з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, зрабілі кароткі агляд самых вядомых твораў – “Каласы пад сярпом тваім”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чорны замак Альшанскі”. Таксама бібліятэкары падрыхтавалі займальныя літаратурныя заданні па творчасці Уладзіміра Караткевіча – расшыфроўку выказвання пісьменніка, крыжаванку па біяграфіі пісьменніка. Напрыканцы ўдзельнікі пазнаёміліся з кніжнай выставай, прысвечанай Караткевічу.