ГУК «Столинская районная библиотечная система»

24 студзеня 2026 года сучасны беларускі пісьменнік Міхась Пазнякоў адзначыў 75 год з дня нараджэння. Аб яго плённай і шматжанравай літаратурнай дзейнасці, творчых дасягненнях, кнігах і асобных творах літаратара ішла размова падчас мерапрыемстваў з нагоды юбілею аўтара ў бібліятэках Століншчыны, дзейнічалі выставы, прысвечаныя пісьменніку-юбіляру.


23 СТУДЗЕНЯ
Бібліятэкар Столінскай дзіцячай бібліятэкі Анастасія Ляшкевіч правяла літаратурную гадзіну “Міхась Пазнякоў: слова паэта”, прысвечаную творчасці сучаснага беларускага пісьменніка, паэта, рэдактара Міхаіла Паўлавіча Пазнякова. Мерапрыемства прайшло па-за сценамі бібліятэкі, у гімназіі г. Століна, з удзелам навучэнцаў 4 “А” класа (кл. кір. В.Л. Ражнова). З самага пачатку літаратурнай гадзіны дзеці даведаліся пра асноўныя факты жыццёвай і творчай біяграфіі пісьменніка. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з творамі Міхася Пазнякова: “Святло дабрыні”, “Алеська”, “У родным краі” і іншымі. Знаёмства з творчасцю пісьменніка працягнулася ў гульнёвым фармаце. Актыўна праявілі сябе дзеці ў гульні “Першая літара”, конкурсе “Літаратурная блытаніна”, у конкурсе загадак і скарагаворак. Больш дэтальна бібліятэкар пазнаёміла вучняў з кнігай пісьменніка “Пра роднае, дарагое” і прапанавала дзецям паразважаць над пытаннем, што для іх з’яўляецца самым родным і дарагім. У завяршэнні мерапрыемства прагучалі вершы “Я і мая сям’я”, “У роднай Беларусі”.

У Рэчыцкай гарпасялковай бібліятэцы з удзелам навучэнцаў 2 і 4 класаў сярэдняй школы №3 р.п. Рэчыца прайшла літаратурная гульня-падарожжа “Дзівосны свет Міхася Пазнякова” да 75-годдзя з дня нараджэння пісьменніка і ў рамках агульнанацыянальнага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё!”. Бібліятэкар Ганна Дайнэка расказала дзецям аб жыцці і дзейнасці Міхася Пазнякова, а потым хлопчыкі і дзяўчынкі з бібліятэкарам накіраваліся ў незвычайнае падарожжа па дзівоснаму свету, створанаму чароўнымі словамі выдатнага беларускага пісьменніка - Міхася Пазнякова. Дзеці пабывалі на такіх імправізаваных “прыпынках” як: лічылкі, анаграмы, скарагаворкі, смяшынкі, а таксама прынялі ўдзел у віктарынах “Літаратурная блытаніна” і “Таямнічы куфэрак”. Напрыканцы мерапрыемства дзеці змаглі бліжэй пазнаеміцца з кнігамі, прадстаўленымі на кніжнай выставе “Дзівосны свет Міхася Пазнякова”, і падзяліцца ўражаннямі. Так, удзельнікі яшчэ раз упэўніліся, што творы Міхася Пазнякова - гэта масты ў часе, паветраныя замкі, зачараваныя лясы і мудрыя казкі.

24 СТУДЗЕНЯ
У Белавушскай сельскай бібліятэцы прайшлі гучныя чытанні “Дзівосны свет Міхася Пазнякова”, прысвечаныя юбілею аўтара. У бібліятэцы каля кніжнай выставы па творчасці пісьменніка бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з жыццёвым і творчым шляхам Міхася Пазнякова. Дзеці прачыталі выразна ўслых вершы аўтара, абмеркавалі творы “Беларусь”, “Хлебаробы”, “Мароз”, “Родная мова” і іншыя.

Агляд літаратуры “Дзівосны свет Міхася Пазнякова” правяла бібліятэкар Плотніцкай сельскай бібліятэкі Святлана Клімец. На пачатку бібліятэкар пазнаёміла з фактамі біяграфіі пісьменніка, яго насычаным творчым шляхам. Далей удзельнікі праслухалі агляд кніг, якія маюцца ў фондзе бібліятэкі. Завяршыўся агляд літаратуры гучным чытаннем вершаў паэта.