ГУК «Столинская районная библиотечная система»

5 сакавіка – 130 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы – народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка, чыя творчасць і навуковая дзейнасць з’яўляюцца аднымі з самых значных у беларускай літаратуры і мовазнаўстве. Аб жыццёвым і творчым шляху, сатырычным таленце пісьменніка ішла размова на мерапрыемствах, прысвечаных Кандрату Крапіве, у бібліятэках Століншчыны.


5 САКАВІКА

Да юбілею пісьменніка ў Вялікаарлоўскай сельскай бібліятэцы адбыліся гучныя чытанні “Чытаем байкі Кандрата Крапівы разам” з удзелам навучэнцаў Арлоўскай сярэдняй школы. У пачатку ўвазе прысутных бібліятэкар прадставіла кніжную выставу з творамі народнага пісьменніка, зрабіла экскурс па старонках жыцця і творчасці Кандрата Крапівы. Далей удзельніца Яўгенія Карповіч гучна і выразна прачытала байкі сатырыка – “Дыпламаваны баран”, “Ганарысты парсюк”, “Дзед і баба”. Некаторыя ўдзельнікі далучыліся да гучных чытанняў, а таксама бібліятэкар заклікала абмеркаваць творы байкапісца і падкрэсліла іх актуальнасць у цяперашні час.

6 САКАВІКА
Загадчыца Веляміцкай сельскай бібліятэкі Ірына Мамайка з мерапрыемствам наведала дзесяцікласнікаў Веляміцкай сярэдняй школы, з удзелам якіх правяла гучныя чытанні “Чытаем байкі Кандрата Крапівы”. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі гучна прачыталі такія знакамітыя байкі пісьменніка як “Дыпламаваны баран”, “Ганарысты парсюк”, “Мандат”, “Дзед і баба”, “Чорт”, а таксама разам абмеркавалі з’явы, якія высмейваў Кандрат Крапіва ў сваіх творах. Бібліятэкар нагадала вучням і аб жыццёвым шляху народнага пісьменніка, прывяла цікавыя факты з біяграфіі, расказала аб удзеле Кандрата Крапівы ў Першай Сусветнай вайне, грамадзянскай вайне, у вызваленні Заходняй Беларусі, савецка-фінскай вайне, а таксама аб працы пісьменніка ў франтавых газетах падчас Вялікай Айчыннай вайны. Пералічыла шматлікія ўзнагароды і прэміі пісьменніка. Узбагаціўшы свае веды пра народнага пісьменніка, вучні прынялі ўдзел у віктарыне “Ці ведаем мы Крапіву?”, конкурсах “Крылатыя выразы”, “Жанравая мазаіка”, “Прататыпы і сэнсы”. У завяршэнні мерапрыемства ўсе прысутныя пазнаёміліся з кніжнай выставай “130 год Кандрату Крапіве”.

У Аздаміцкай сельскай бібліятэцы прайшлі гучныя чытанні “Чытаем байкі Кандрата Крапівы”. Прысутныя даведаліся аб жыцці і творчасці пісьменніка, услых прачыталі байкі сатырыка, якія ўваходзяць у школьную праграму, а таксама іншыя. Бібліятэкар пазнаёміла з кнігамі, якія маюцца ў фондзе бібліятэкі.

У Альпенскай сельскай бібліятэцы прайшло абмеркаванне творчасці пісьменніка пад назвай “Чытаем байкі Кандрата Крапівы”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з біяграфіяй пісьменніка, творчым шляхам. Затым прачыталі ўголас самыя вядомыя творы і абмеркавалі тэмы творчасці. Прааналізавалі, якія чалавечыя заганы высмейваў Кандрат Крапіва ў такіх байках як “Дыпламаваны баран”, “Ганарысты парсюк”, “Мандат”, “Варона-мітынгоўшчыца”.

Абмеркаванне творчасці пісьменніка “Багатая спадчына Кандрата Крапівы” прайшло ў Стахаўскай сельскай бібліятэцы. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, расказала аб асноўным жанрах творчасці Кандрата Крапівы – байках і сатырычных вершах, драматургічных творах. Далей сумесна з прысутнымі абмеркавалі самыя знакамітыя творы пісьменніка – п’есу “Хто смяецца апошнім”, байкі “Дзед і баба”, “Ганарысты парсюк”, “Дыпламаваны баран” і іншыя. Бібліятэкар падкрэсліла, што актуальнасць твораў Кандрата Крапівы не страцілася з цягам часу.