ГУК «Столинская районная библиотечная система»

8 лютага 2026 года мінула 105 год з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа, творчасць якога з’яўляецца сапраўдным гонарам нацыянальнай беларускай літаратуры. Бібліятэкі Століншчыны далучыліся да святкавання юбілею і правялі шэраг літаратурных мерапрыемстваў, прысвечаных жыццю і творчасці пісьменніка.


5 ЛЮТАГА
Бібліятэкар Сямігосціцкай сельскай бібліятэкі Надзея Быба наведала навучэнцаў Сямігосціцкай сярэдняй школы, для якіх падрыхтавала літаратурную гадзіну “Іван Мележ: творчасць і лёс”. Бібліятэкар расказала дзецям пра станаўленне Івана Мележа як класіка беларускай літаратуры, пра яго жыццёвы шлях, ваенныя гады, настаўніцкую дзейнасць. Пазнаёміла з творамі пісьменніка, запрасіла ў бібліятэку.

6 ЛЮТАГА
У Веляміцкай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная хроніка “Чалавек вялікай душы і таленту”. Бібліятэку наведалі навучэнцы 10 класа Веляміцкай сярэдняй школы, а бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з творчасцю пісьменніка і цікавымі фактамі біяграфіі, расказалі, што найвялікшым дасягненнем Івана Мележа і ўсёй беларускай літаратуры стала трылогія “Палеская хроніка”, якая складаецца з раманаў “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, “Завеі, снежань”. З прысутнымі бібліятэкары абмеркавалі раман “Людзі на балоце”, пагаварылі пра лёс і драму жыцця і кахання Васіля Дзятла і Ганны Чарнушкі, пра зямлю, якая з’яўляецца асновай для селяніна. Актыўна ўдзельнікі адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны, адгадалі філворд па творчасці пісьменніка, пазнаёміліся з кніжнай выставай да 105-годдзя Івана Мележа.

У Кароціцкай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Іван Мележ: жыццё і творчасць”, падчас якой гаварылі пра пісьменніка, якога называюць песняром роднага Палесся. Бібліятэкар Таццяна Сямейка расказала прысутным аб жыцці і творчасці народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа, асаблівую ўвагу надаючы знакамітай трылогіі “Палеская хроніка”, якая лічыцца нацыянальнай эпапеяй і паказвае жыццё і побыт палешукоў. Бібліятэкар параіла кнігі пісьменніка і мастацкія фільмы, знятыя па сюжэтах яго твораў.

Літаратурны агляд “Будзе Мележа слова гучаць” да юбілею народнага пісьменніка Беларусі адбыўся ў Аздаміцкай сельскай бібліятэцы. Спачатку бібліятэкар зрабіла экскурс па старонках жыцця пісьменніка, а потым засяродзіла ўвагу на творчасці славутага пісьменніка. Асаблівай увагай адзначаны галоўны твор жыцця Івана Мележа, эпапея пра роднае Палессе – трылогія “Палеская хроніка”. Падрабязна прысутныя абмеркавалі першую частку трылогіі – раман “Людзі на балоце”, яго экранізацыю, галоўных герояў і іх лёсы.

У Альпенскай сельскай бібліятэцы прайшоў літаратурны агляд пад назвай “Іван Мележ: творчасць і лёс”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з жыццём і творчасцю народнага пісьменніка. Разам абмеркавалі трылогію “Палеская хроніка”, у якую ўвайшлі раманы “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, “Завеі, снежань”. Удзельнікі пазнаёміліся з выставай прадстаўленых кніг Івана Мележа.

У Рубельскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Чалавек вялікай душы і таленту”, прысвечаная юбілею знакамітага беларускага пісьменніка Івана Мележа. Бібліятэкар пазнаёміла дарослых чытачоў з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, правяла літаратурную віктарыну “Свет Палесся Івана Мележа”. Прысутныя абмеркавалі знакаміты раман “Людзі на балоце” і пазнаёміліся з іншымі творамі пісьменніка на кніжнай паліцы “Летапісец палескай зямлі”.

Літаратурная гадзіна “Чалавек вялікай душы і таленту” прайшла ў Стружскай сельскай бібліятэцы з удзелам чытацкага актыву. Бібліятэкары з прысутнымі даведаліся пра яго няпросты жыццёвы шлях, ваенныя гады, настаўніцкую дзейнасць і станаўленне як класіка беларускай літаратуры. Асабліваю ўвагу пры абмеркаванні надалі трылогіі “Палеская хроніка”, галоўным героям і іх няпростым лёсам. Наведвальнікам прапанавалі кніжную выставу з творамі народнага пісьменніка.

8 ЛЮТАГА
Мачульская сельская бібліятэка правяла літаратурную гадзіну “Іван Мележ: творчасць і лёс”, падчас якой удзельнікі пазнаёміліся з жыццём і творчасцю пісьменніка. Бібліятэкар Эдуард Дабрынец адзначыў, што сучасная беларуская проза сваімі поспехамі ў многім абавязана Івану Мележу, без якога нельга ўявіць сабе нацыянальную беларускую літаратуру. Прысутныя абмеркавалі самыя знакамітыя творы пісьменніка – раманы “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы”, у якіх Іван Мележ яскрава паказаў прыроду Палесся, яго працавітых людзей, іх самабытныя характары і няпростыя лёсы.

У Рухчанскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Іван Мележ: творчасць і лес”, у ходзе якой бібліятэкар расказала пра жыццёвы і творчы шлях народнага пісьменніка, пазнаёміла з выставай кніг, якія маюцца ў бібліятэцы. Прысутныя дзяліліся сваімі думкамі аб усім вядомым рамане Івана Мележа “Людзі на балоце”.

Літаратурная гадзіна “Пясняр палескай душы” з нагоды юбілею Івана Мележа прайшла ў Турской сельскай бібліятэцы з удзелам чытацкага актыву. Аматары беларускай літаратуры ад бібліятэкара даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, паразважалі аб тэмах творчасці Івана Мележа, а асноўная ўвага была нададзена знакамітаму раману “Людзі на балоце”, які адлюстроўвае жыццё палешукоў у 20-я гады ХХ стагоддзя. Прысутныя абмеркавалі галоўных герояў і іх учынкі, іх характары і лёсы.

11 ЛЮТАГА
У аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ДУ “Столінскі ТЦСАН” калектыў аддзела абслугоўвання і інфармацыі Столінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі правёў агляд творчасці “Іван Мележ: творчасць і лёс” з нагоды юбілею народнага пісьменніка. Прысутным было прапанавана паглядзець прэзентацыю “Іван Паўлавіч Мележ” пра жыццёвы і творчы шлях літаратара. Таксама цікавасць выклікаў прагляд фільма “Дом-музей І.П. Мележа ў в. Глінішча”. Бібліятэкары пазнаёмілі з выданнямі пісьменніка, якія маюцца ў фондзе бібліятэкі, запрасілі да знаёмства з выставай “Іван Мележ – чалавек вялікай душы і таленту”, абмеркавалі тэмы творчасці народнага пісьменніка.