ГУК «Столинская районная библиотечная система»

19 чэрвеня адзначае юбілей паэтэса, празаік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Галіна Бабарыка з вёскі Мачуль на Століншчыне, якая сваёй творчасцю праслаўляе родны край, яго непаўторную прыроду і краявіды, родную мову, працавітых і таленавітых палешукоў.


19 ЧЭРВЕНЯ
Аддзелам бібліятэчнага маркетынгу Столінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі падрыхтавана віртуальная выстава-прэзентацыя “Галіна Бабарыка – паэтычны талент Століншчыны”, прысвечаная Галіне Бабарыка, дзе асвятляецца яе жыццёвы шлях, творчыя дасягненні. Акцэнт зроблены на трох паэтычных зборніках паэтэсы, якія ўваходзяць у каштоўную скарбонку краязнаўчага фонду бібліятэк Століншчыны і літаратурную спадчыну Беларусі.

У гэты дзень у Белавушскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна паэзіі “Духоўны свет паэзіі Галіны Бабарыка”. Мерапрыемства пачалося з таго, што бібліятэкар Наталля Горбач распавяла пра жыццёвы шлях паэткі і яе шлях у літаратуру, любоў да роднай зямлі. Удзельнікі гадзіны паэзіі пазнаёміліся з выданнямі Галіны Бабарыка, прачыталі яе вершы.

У Дубайскай сельскай бібліятэцы праведзена паэтычная гасцёўня “Паэтка-зямлячка” з нагоды юбілею паэтэсы. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з жыццёвым і творчым шляхам Галіны Сідараўны Бабарыка, яе паэтычнымі зборнікамі “Давер” і “Дарога ў восень”. Госці паэтычнай гасцёўні прачыталі шэраг вершаў, адзначылі іх мілагучнасць і лірычнасць.

Паэтычная гадзіна “Паэтка-зямлячка” прайшла ў Рухчанскай сельскай бібліятэцы з удзелам актыўнай чытаючай сям’і Трыфанавых. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з біяграфіяй паэтэсы, творчымі набыткамі на літаратурнай ніве. Зацікавілі прысутных зборнікі паэзіі Галіны Бабарыка, якія маюцца ў бібліятэцы – “Давер” і “Дарога ў восень”. Прагучалі некаторыя вершы са зборнікаў.

20 ЧЭРВЕНЯ
Рамельская сельская бібліятэка запрасіла ў паэтычную гасцёўню “Духоўны свет паэзіі Галіны Бабарыка” сваіх актыўных чытачоў розных пакаленняў. Бібліятэкар пазнаёміла з творчасцю паэткі-зямлячкі, прадставіла зборнікі паэзіі. Удзельнікі абмеркавалі тэмы паэзіі Галіны Бабарыка, адзначылі яе лірызм і шматграннасць.

У Стружскай сельскай бібліятэцы прайшла паэтычная гадзіна “Паэтка-зямлячка”, у час якой бібліятэкар пазнаёміла прысутных з біяграфіяй паэтэсы, яе насычаным творчым шляхам. Удзельнікі пазнаёміліся з віртуальнай выставай-прэзентацыяй “Галіна Бабарыка - паэтычны талент Століншчыны”, прачыталі вершы з паэтычных зборнікаў “Давер” і “Дарога ў восень”.

22 ЧЭРВЕНЯ
Вялікамалешаўская сельская бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў на літаратурна-краязнаўчую гадзіну “Паэтка з Палесся”, падчас якой госці мелі магчымасць пазнаёміцца з творчасцю Галіны Бабарыкі, даведацца пра яе жыццё і паспрабаваць адчуць тую прыгажосць Палесся, якую яна адлюстроўвае ў сваіх вершах. Прагучаў шэраг вершаў аб родным краі, яго чароўнай прыродзе.