26 мая весела правялі свой вольны час вучні 3 «А» класа, удзельнікі аматарскага аб'яднання «Вясёлка», адзначыўшы ў Рубельскай сельскай бібліятэцы юбілей казак Карнея Чукоўскага.
У пачатку сустрэчы загадчыца бібліятэкі расказала найбольш цікавыя звесткі з біяграфіі знакамітага пісьменніка. Дзяцей здзівіла тое, што Карней Чукоўскі быў бібліятэкарам і на свае асабістыя сродкі пабудаваў на сваёй дачы дзіцячую бібліятэку. Удзельнікі з захапленнем адгадвалі крыжаванкі па творах, складвалі правільна ўрыўкі з казак, называлі, каму належаць рэчы. Доктар Айбаліт - Пашкевіч Максім, з сябрамі лячыў звяроў, Фядора - Ляшкевіч Ганна, працавала на кухні з дзяўчынкамі, дзе яны з закрытымі вачамі адгадвалі, які кухонны посуд знаходзіцца ў скрынцы.
Конкурсна-гульнёвая праграма «Ад Цуда-дрэва да Тэлефона» у Рубельскай бібліятэцы з удзелам 10 чалавек прайшла весела і цікава.
Конкурсна-гульнёвая праграма «Ад Цуда-дрэва да Тэлефона» у Рубельскай бібліятэцы з удзелам 10 чалавек прайшла весела і цікава.



















