Да Сусветнага дня паэзіі аддзелам бібліятэчнага маркетынгу Столінскай цэнтральнай бібліятэкі падрыхтаваны літаратурны відэамарафон “Паэзіі чароўныя радкі”.
Удзел у марафоне прынялі Столінская цэнтральная бібліятэка, Давыд-Гарадоцкая гарадская бібліятэка, Мачульская, Гараднянская, Вялікаарлоўская, Церабліцкая сельскія бібліятэкі, якія запрасілі вядомых паэтаў Століншчыны далучыцца да відэамарафона і падзяліцца сваімі творчымі паэтычнымі набыткамі. Пранікнена, на мілагучнай беларускай мове прачыталі свае вершы Галіна Бабарыка, Віктар Вабішчэвіч, Ларыса Вырко, Васіль Казачок, Марыя Міцкевіч, Віталь Адамаў.
Ларыса Вырко, якая наведала Столінскую бібліятэку напярэдадні Дня паэзіі, прадставіла паэтычную відэавізітку “Мелодыя душы”. Ларыса Фёдараўна падзялілася сваімі творчымі набыткамі і далейшымі планамі, прадставіла новую кнігу паэзіі “Гронкі рабіны”, прачытала шэраг уласных вершаў, а таксама падзялілася меркаваннем, што для паэта значыць Дзень паэзіі.