ГУК «Столинская районная библиотечная система»

Тыдзень роднай мовы “Жыві, роднае слова!” прайшоў у бібліятэках Століншчыны, падчас якога праведзены шэраг мерапрыемстваў па папулярызацыі беларускай мовы і літаратурных твораў на беларускай мове, асноўнай думкай якіх стала сцвярджэнне, што роднае слова і родная мова – гэта першая крыніца, праз якую чалавек пазнае жыццё і навакольны свет.


11 ЛЮТАГА
У Асаўской сельскай бібліятэцы прайшла віктарына “Чароўны куфэрак беларускіх слоў”. У бібліятэку завіталі вучні 9 і 11 класаў Асаўской сярэдняй школы. Бібліятэкар Вольга Цупа зрабіла невялікі ўступ, дзе чытачы пачулі прыгажосць беларускага слова, значэнне роднай мовы і роднага слова для чалавека. Удзельнікі актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, удзельнічалі ў конкурсе “Фразеалагізмы”, выканалі заданне “Перакладчык”, рашылі лагічную задачу, прайшлі заданні “Пераблыталіся літары” і “Згубленыя літары”. Далей разгадалі крыжаванку, а таксама адгадалі загадкі-жарты.

14 ЛЮТАГА
Калектыў Рэчыцкай гарпасялковай бібліятэкі для навучэнцаў 1 “Б” класа ДУА “СШ № 2 р.п. Рэчыца” правёў гульню-конкурс “Старонкі з моўнай скарбонкі”. На пачатку бібліятэкар разам з цёткай Васілінай расказалі пра гісторыю свята, разам з удзельнікамі здзейснілі экскурс у мінулае, даведаліся аб узнікненні беларускай мовы, традыцыях і звычаях беларускага народа. Далей навучэнцы з ахвотай прынялі ўдзел у гульнях “Перакладчыкі”, “Словазнаўцы”, “Знаўцы беларускага фальклору”, адгадалі загадкі, праслухалі на беларускай мове прыказкі і прымаўкі. Напрыканцы мерапрыемства дзеці паглядзелі пастаноўку лялечнага гуртка “Калабок” паводле казкі “Легкі хлеб”. Мерапрыемства атрымалася добрым і, напэўна, ва ўсіх пакінула часцінку дабрыні і любові да роднай мовы.

18 ЛЮТАГА
З 18 па 23 лютага ў сацыяльнай сетцы Instagram на старонцы бібліятэчнай сістэмы праводзілася гульня-розыгрыш “Скарбонка прыгожых слоў”. На працягу Тыдня было апублікавана 6 постаў з тэмамі: “Канцылярскія тавары”, “Посуд”, “Мэбля”, “Сродкі гігіены”, “Адзенне і абутак”, “Стравы і прадукты харчавання”. Удзельнікам гульні прапанавалася напісаць словы на беларускай мове, якія адлюстроўваюць тую ці іншую тэму. Больш за 470 цікавых слоў на беларускай мове напісалі падпісчыкі. Больш за ўсё сабралі каментароў посты з тэмамі “Адзенне і абутак” і “Мэбля”. Кожнаму ўдзельніку гульні за каментарыі пад постамі з тэмамі прысвойваліся парадкавыя нумары. Супрацоўнікамі аддзела бібліятэчнага маркетынгу з дапамогай генератара выпадковых лікаў вызначаны два пераможцы гульні, якім па ўмовах гульні пералічана па 10 рублёў на нумар мабільнага тэлефона.

У Столінскай дзіцячай бібліятэцы аформлены моўны стэнд “I слова роднае гучыць...” са словамi роднай мовы, каб наведвальнікі адчулi гонар за сваю мову, шанавалi i ведaлi яе, адчулi пачуццё прыналежнасцi да сваiх продкаў, народу, культуры. Бiблiятэкар задавала пытанні – “Якая беларуская мова?”, “Што можна сказаць пра яе?” Гледзячы на моўны стэнд, чытачы адказвалi, што яна прыгожая, мiлагучная, прывабная. Таксама наведвальнікам прапанавалася ўдзельнічаць у вiктарыне “Адкажы на пытанне”. Удзельнiкi згаджалiся з тым, што чалавек, якi любiць беларускую мову, можа лiчыць сябе сапраўдным беларусам.

У Манькавіцкай сельскай бібліятэцы з пачатку тэматычнага Тыдня роднай мовы для наведвальнікаў быў арганізаваны бібліястолік мовазнаўцаў пад назвай “Мая мова — мой гонар”. Да століка быў падрыхтаваны інфармацыйны стэнд “Сэрцам роднага слова краніся”. Для дзяцей бібліятэкары правялі займальныя гульні, сярод якіх былі: “Назаві адным словам”, дзе трэба было падабраць агульную назву для прапанаваных словаў, і “Метаграмы” - займальная граматычная гульня-загадка, у якой патрабавалася замяніць літару ў слове паводле падказкі. Дзеці разгадвалі загадкі, выпраўлялі памылкі ў сказах, завяршалі фразы, разгадвалі філворды і перакладалі словы. Удзельнікі з захапленнем змагаліся ў гульні “Слоўнікавы кошык”, перакладалі цікавыя словы і давалі іх вызначэнне. За актыўны ўдзел у гульнях і заданнях дзеці мелі магчымасць частавацца цукеркамі. Гэты тыдзень стаў сапраўдным святам мовы, даючы магчымасць выказаць сваю любоў і павагу да роднай мовы.

У Рубельскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна беларускай мовы “Родная мова – выток натхнення” з удзелам навучэнцаў Рубельскай сярэдняй школы з 2 па 6 класы. Спачатку бібліятэкар нагадала ўдзельнікам аб узнікненні Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. Адзначыла, што родная мова – гэта адначасова i культура, i спадчына кожнага народа, а роднае слова – гэта першая крынiца дзяцінства, праз якую чалавек пазнае жыццё i ўсё навокал. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны “Загадкавыя словы рубельскай мовы”. Бібліятэкар распавяла, якія словы ўжо зніклі з мясцовай гаворкі і чаму так адбываецца. Актывісткі бібліятэкі – Лілія Леанавец і Сафія Вабішчэвіч прачыталі вершы і выказванні беларускіх паэтаў і пісьменнікаў Пімена Панчанкі, Адама Гурыновіча, Якуба Коласа пра родную мову. Далей бібліятэкар правяла агляд выставы “Літаратурная спадчына Століншчыны” і конкурс прадоўжы прыказку. У канцы бібліятэкар прапанавала дзецям цэлы тыдзень размаўляць на беларускай мове і выбраць кнігі беларускіх аўтараў, а ў заключэнні мерапрыемства сказала, што галоўнае, каб кожны ўсвядомiў, што мова – гэта сапраўднае багацце, якое не павінна знікнуць. Ведаць i абараняць яе - гэта абавязак кожнага грамадзяніна.

19 ЛЮТАГА
У аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Столінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылася лінгвістычная гульня “Беларуская скарбніца” з удзелам наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі перакладалі словы з беларускай мовы і наадварот, успаміналі беларускія прыказкі і прымаўкі, адгадвалі загадкі, адказалі на пытанні віктарыны, а ў завяршэнні прачыталі вершы на беларускай мове.

Гадзіна роднай мовы “Беларуская скарбонка” адбылася ў Столінскай дзіцячай бібліятэцы. На мерапрыемстве прысутнічалі дзеці дашкольнага ўзросту, выхаванцы дзіцячага садка № 2 г. Століна. Гадзіна пачалася з прывітання бібліятэкара на роднай мове, а затым дзецям было прапанавана ўспомніць ветлівыя словы таксама на беларускай мове. Бібліятэкар Анастасія Ляшкевіч пазнаёміла дзяцей з апавяданнем А. Пальчэўскага “Добрае слова” і разам прааналізавалі твор, далі характарыстыкі галоўным героям. Далей гадзіна роднай мовы працягнулася віртуальным падарожжам у беларускую хатку. Так, бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з рэчамі і прыладамі мінулага, з інтэр’ерам беларускай хаты мінулых стагоддзяў. У дадатак да віртуальнага падарожжа з дапамогай прэзентацыі маленькія ўдзельнікі змаглі пазнаёміцца з некаторымі рэчамі, якімі раней карысталіся продкі – гліняныя гаршкі, старажытны прас, вышываныя ручнікі і іншыя.

У Белавушскай сельскай бібліятэцы прайшоў конкурс знаўцаў роднай мовы “Мая мова - мой гонар”. Бібліятэкары запрасілі да ўдзелу вучняў 3-4 класаў Белавушскай сярэдняй школы. У пачатку мерапрыемства дзеці чыталі верш Максіма Танка “Ёсць такая зямля” і верш Пімена Панчанкі “Беларуская мова”. Затым прынялі ўдзел у конкурсах “Назаві адным словам”, “Складзі прыказку”, “Пагуляем у рыфмы”, “Загадкі-вершы”, “Загадкі-пытанні” і іншыя. Вельмі спадабаліся ўдзельнікам конкурсы “Скарагаворкі” і “Выпраў памылкі”. Хлопчыкі і дзяўчынкі падчас гульні праявілі добрыя веды роднай мовы. Лепшымі сталі Мілана Красёва, Матвей Волчык, Дар’я Гляд. Пераможцы і ўсе ўдзельнікі конкурсу знаўцаў роднай мовы атрымалі салодкія падарункі.

Свята роднай мовы “Гучы, родная мова!” прайшло ў Вялікамалешаўскай сельскай бібліятэцы. Для дзяцей падрыхтавана святочная праграма, заданні якой былі накіраваны на веданне роднай мовы. Так, удзельнікі спаборнічалі ў такіх заданнях як віктарына “Знаўцы роднай мовы”, гульня “Складзі прыказку”, гульня “Перакладчык” і іншыя. За правільныя адказы ўдзельнікі атрымлівалі нумар, па якім у канцы свята атрымалі салодкі падарунак.

Бібліятэкар Відзіборскай сельскай бібліятэкі Алена Пашкевіч з чытацкім дзіцячым актывам правяла турнір знаўцаў роднай мовы пад назвай “Чароўны куфэрак беларускіх слоў”. Мерапрыемства пачалося з верша Міхася Пазнякова “Беларусь”, потым удзельнікі адгадалі загадкі аб роднай мове, пераклалі словы з рускай мовы і спаборнічалі ў конкурсных турах: “Назаві адным словам”, “Складзі прымаўку”, “Скарагаворкі” і іншыя. Хутка дзеці справіліся з заданнем па выпраўленню памылак у словазлучэннях. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі сталі Ірына Кацярыніч, Вікторыя Дубойская, Кірыл Жыткевіч.

У Гараднянскай сельскай бібліятэцы прайшла лінгвістычная гульня-гутарка “Чароўны куфэрак беларускіх слоў”. Мерапрыемства пачалося з верша Віктара Шніпа “Дзесяць запаведзяў”, у якім паэт дае наказ, як зберагчы родную мову. Верш выразна прачытала Марыя Ільчэўская. Далей бібліятэкар прапанавала выканаць цікавыя творчыя заданні сваім удзельнікам. Дзецям было запрапанавана напісаць на лісце на беларускай мове словы, якімі прынята вітацца, словы-пажаданні і таксама словы развітання. Потым з воблака слоў дзеці выбіралі і запісвалі тыя, якімі яны маглі ахарактарызаваць беларускую мову. Яна атрымалася непаўторная, мілагучная і пяшчотная. Паколькі беларуская мова багатая на цікавыя словы, але некаторыя з іх не часта пачуеш у размове і не ведаеш як правільна напісаць, таму бібліятэкар параіла звяртацца да слоўнікаў і расказала, якімі слоўнікамі трэба карыстацца ў розных выпадках. На працягу ўсяго мерапрыемства гучала беларуская мова.

Навучэнцы 6 класа Мачульскай базавай школы былі запрошаны ў літаратурную гасцёўню “Беларуская скарбонка” у Мачульскай сельскай бібліятэцы. Бібліятэкар пазнаёміў удзельнікаў з гісторыяй узнікнення свята – Дня роднай мовы, растлумачыў яго важнае значэнне. Далей адбылося знаёмства з кнігамі і творамі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, якія ў сваёй творчасці выказваюць пачуццё павагі і любові да роднай мовы, беларускай культуры, традыцый і гісторыі.

20 ЛЮТАГА
У Давыд-Гарадоцкай гарадской бібліятэцы прайшоў турнір знаўцаў роднай мовы “Ведай мову сваю, беларус”. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 4 “Б” класа сярэдняй школы №1 г. Давыд-Гарадка (кл. кіраўнік Моштыль Н.А.). У турніры змагаліся 2 каманды – “Васількі” і “Рамонкі”. Спачатку бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй зараджэння беларускай мовы і шляхам яе развіцця. Затым “Жартоўная размінка” узняла ўсім настрой і акунула ў свет мовы, а пасля дзеці праявілі кемлівасць і знаходлівасць, выконваючы розныя заданні: паспрабавалі свае веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову, адгадвалі “Загадкі з вясёлай хаткі”, успомнілі беларускія прыказкі і інш. Акрамя гэтага даведаліся, як вучоныя называюць новыя словы і найменні, якія з’яўляюцца ў мове. Перамогу ў турніры атрымала каманда “Рамонкі”. Напярэдадні свята ў бібліятэцы была падрыхтавана выстава літаратуры “Мова – жывая душа народа”, дзе чытачам прапаноўваліся кнігі на роднай мове ад класікаў беларускай літаратуры да сучасных аўтараў, а таксама падручнікі, якія могуць дапамагчы ўдасканаліць веданне роднай мовы.

У Вялікаарлоўскай сельскай бібліятэцы прайшоў конкурс знаўцай мовы “Чароўны куфэрак беларускіх слоў”. Спачатку ўдзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй свята, а затым бібліятэкар прапанавала праверыць свае веды ў выкананні розных заданняў. Рабяты рабілі пераклад загадак з рускай мовы на беларускую, чыталі вершы беларускіх паэтаў на беларускай мове. Завяршылася мерапрыемства вершам паэткі-зямлячкі Галіны Бабарыка “Падарожжа з роднай мовай”.

Літаратурны турнір знаўцаў роднай мовы “Мая мова – мой гонар” прайшоў у Веляміцкай сельскай бібліятэцы. На мерапрыемства завіталі навучэнцы 3 і 4 класаў Веляміцкай сярэдняй школы. Раздзяліўшыся на дзве каманды “Весялінкі” і “Смяшынкі”, удзельнікі спаборнічалі ў такіх конкурсных турах як “Назаві адным словам”, “Складзі прыказку”, “Пагуляем у рыфму”, “Жывы – нежывы”, “Наадварот”, “Школьны дыктант”, “Выпраў памылкі”, “Перакладзі з рускай на беларускую мову”. Дзеці выдатна выканалі заданні, але перамогу атрымала каманда “Весялінкі”. Так, у працэсе турніру рабяты паказалі добрыя веды беларускай мовы, пазнаёміліся з выстаўкай “Міжнародны дзень роднай мовы”.

У Варанёўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна фальклору “А ў нас гавораць так…”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы 3-5 класаў Варанёўскай сярэдняй школы. Спачатку бібліятэкар Надзея Дульская пазнаёміла ўдзельнікаў з гісторыяй свята - Міжнародны дзень роднай мовы. Нагадала, якая мілагучная і пявучая беларуская мова, зачытала радкі з вершаў Янкі Купалы, Максіма Танка, Уладзіміра Караткевіча. Бібліятэкар расказала, як важна зберагчы родную мову. Затым загадала дзецям загадкі на беларускай мове, на якія ўдзельнікі адказалі з задавальненнем. Далей быў праведзены конкурс “Лепшы знаўца казак”, гульня-віктарына “А ў нас гавораць так…”, у якой дзеці пазнаёміліся з прадметамі побыту продкаў, з іх назвамі і прызначэннем. На працягу ўсяго мерапрыемства ўдзельнікі і бібліятэкар размаўлялі толькі на беларускай мове. Увазе прысутных была прапанавана настольная выстава дзіцячых кніг на беларускай мове. У завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікі паабяцалі не забываць і берагчы родную мову.

Віктарына знаўцаў мовы “Чароўны куфэрак беларускіх слоў” сабрала навучэнцаў 4 класа Глінкаўскай сярэдняй школы ў Глінкаўскай сельскай бібліятэцы. У пачатку сустрэчы з наведвальнікамі бібліятэкар расказала аб беларускай мове. Зрабіла невялікі экскурс у яе гісторыю, падкрэсліла багацце роднай мовы. Затым адбылася віктарына, прысвечаная роднай мове, і таксама рабятам было прапанавана выканаць некалькі пазнавальных заданняў. Удзельнікі перакладалі словы на беларускую мову, выпраўлялі памылкі ў словах, складалі прыказкі і прымаўкі з прапанаваных словазлучэнняў, разгадалі загадкі-жарты, а з адгадак склалі крыжаванку.

Кароціцкая сельская бібліятэка правяла конкурс “Знаўца роднай мовы”, у час якога ў конкурсных заданнях “Перакладзі на беларускую мову словы”, “Закончы прымаўку”, “Заблудзілася літара”, “Загадкі-жарты” выявіліся найбольш актыўныя знаўцы мовы – Ульяна Цупік, Сафія Кудласевіч, Багдан Кудласевіч. Таксама ў ходзе мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з беларускімі народнымі казкамі, казкамі беларускіх пісьменнікаў.

Альманская сельская бібліятэка правяла Дзень роднай мовы “Мая мова - мой гонар”. Гасцямі дня былі навучэнцы Альманскай сярэдняй школы. Дзеці з задавальненьнем размаўлялі на роднай мове, чыталі вершы, адгадвалі загадкі. Бібліятэкар правяла конкурс беларускіх прыказак “Рассыпаныя прыказкі”, дзе ўдзельнікі з цікавасцю складалі ў адзін сказ часткі прыказак. Цікава прайшоў конкурс “Перакладчык”, дзе бібліятэкар прапанавала “рускае” слова, а рабяты перакладалі на беларускую мову. Дзень роднай мовы завяршыўся салодкімі пачастункамі.

Гадзіна фальклору “Гучы, родная мова!” праведзена ў Альпенскай сельскай бібліятэцы. У пачатку сустрэчы з наведвальнікамі бібліятэкар Ірына Паддубная пазнаёміла іх з гісторыяй свята. Удзельнікі прачыталі свае любімыя вершы на беларускай мове, адгадалі шэраг загадак, пераклалі на беларускую мову словы з дапамогай слоўнікаў і разгадалі беларускамоўны сканворд. Веды беларускага фальклору і мовы рабяты паказалі ў конкурсе “Прадоўжы прыказку”. У завяршэнні мерапрыемства прагучалі важныя словы, што беларуская мова заслугоўвае таго, каб яе любілі, шанавалі, ганарыліся ёю, і, канешне, размаўлялі на ёй.

Альшанская сельская бібліятэка ў школьнай бібліятэцы Альшанскай сярэдняй школы № 1 з удзелам навучэнцаў 3 “Д” класа арганізавала камандную квэст-гульню “Беларуская скарбонка”. У падарожжа па роднай мове адправіліся рабяты, раздзяліўшыся на каманды “Мовазнаўцы” і “Беларусы”. Першае заданне квэст-гульні было звязана з загадкамі, далей заданні ўскладняліся. Удзельнікам патрэбна было назваць адным словам з’яву або прадмет, прыдумаць словы наадварот, скласці словы з літар, выправіць памылкі ў словах і іншыя заданні. За кожнае выкананае заданне каманда атрымлівала балы. У выніку пазнавальнай квэст-гульні перамагла “дружба”.

Бібліятэкар Турской сельскай бібліятэкі Наталля Алейнік наведала Хорскую сярэднюю школу, дзе прапанавала навучэнцам 9 класа прыняць удзел у лінгвістычнай гульні “Таямніцы беларускіх слоў”. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар правяла экскурс у гісторыю знамянальнай даты – Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. Затым удзельнікам прапанавала разнастайныя заданні. Патрэбна было перакласці складаныя словы з беларускай мовы на рускую, патлумачыць значэнне слоў. Далей бібліятэкар зачытала вершы аб роднай мове знакамітых беларускіх паэтаў, а ўдзельнікі адказвалі, хто аўтар праслуханых вершаў. Таксама была ўзнята тэма песен на роднай мове і падчас мерапрыемства прагучала беларуская народная песня “Рэчанька-рэчанька” у выкананні загадчыцы Турскім сельскім Домам культуры Анжалікі Мазан. У наступным заданні бібліятэкар зачытала ўрыўкі з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”, дзе трэба было вызначыць “тайнае” слова і раскрыць яго значэнне. У завяршэнні мерапрыемства былі падведзены вынікі і вызначаны тры самыя актыўныя ўдзельнікі, якія атрымалі падарункі.

У Фядорскай сельскай бібліятэцы прайшоў турнір знаўцаў мовы “Таямніцы беларускага слова”. Удзельнікі падзяліліся на дзве каманды, прайшлі шэраг заданняў (конкурс “Перакладчыкі”, гульня-шарада “Пралеска”, конкурс “Выправі памылкі”, конкурс “Закончы прыказку”), у ходзе якіх рабяты праявілі свае веды, кемлівасць і знаходлівасць.

21 ЛЮТАГА
Белавушская сельская бібліятэка прапанавала сваім чытачам прыняць удзел у бліц-апытанні “Мова пачынаецца з цябе”. Удзельнікам патрэбна было перакласці словы з рускай на беларускую мову, успомніць беларускіх пісьменнікаў, іх творы, прачытаць урыўкі з вершаў на роднай мове, адказаць на пытанне, ці карыстаюцца яны беларускай мовай у паўсядзённым жыцці.

У Беражноўскай сельскай бібліятэцы прайшла гульня-падарожжа “Ці ведаеш ты сваю мову?”. Удзельнікі, навучэнцы 6 класа Беражноўскай сярэдняй школы, раздзяліліся на дзве каманды – “Зычныя” і “Галосныя”. Першы прыпынак гульні-падарожжа - “Загадкі”, дзе за кожны правільны адказ каманда атрымлівала адзін бал. Затым былі прыпынкі “Перакладчыкі”, “Словазнаўцы”, “Падарунак. Старонкі мінулага і сучаснага”. На апошнім прыпынку ўдзельнікі разшыфроўвалі беларускія прыказкі. Перамогу атрымала каманды “Зычныя”, якая набрала 33 балы.

Гадзіна фальклору “Чароўны куфэрак беларускіх слоў” адбылася ў Кароціцкай сельскай бібліятэцы. Чытачы ўспомнілі і абмеркавалі самабытныя беларускія песні, легенды, прыказкі і прымаўкі. Таксама назвалі беларускія песні і танцы, якія яны ведаюць, успомнілі назвы музычных інструментаў на беларускай мове. Падчас гадзіны фальклору бібліятэкар пазнаёміла прысутных з літаратурай пісьменнікаў-землякоў, з словамі, якія прысутныя мясцовай гаворцы.

Гучнае чытанне вершаў “Гучы, родная мова!” адбылося ў Лядзецкай сельскай бібліятэцы з удзелам навучэнцаў 5-6 класаў Лядзецкай сярэдняй школы. Прагучалі вершы Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Петруся Броўкі, Лёлі Багдановіч і іншых беларускіх паэтаў. Далей бібліятэкар у форме гульні прапанавала ўдзельнікам адгадаць прыказкі і прымаўкі, загадкі, выказванні на роднай мове.

Аздаміцкая сельская бібліятэка запрасіла чытачоў да ўдзелу ў гадзіне фальклору “Гучы, родная мова!”. Удзельнікі чыталі вершы беларускіх аўтараў на беларускай мове, успомнілі прыказкі, загадкі. Пазнаёміліся з выставай беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў 2025 году.

Літаратурная гадзіна “Я мовай сваёй ганаруся!” прайшла ў Альгомельскай сельскай бібліятэцы. Біблятэкар Алена Кудласевіч расказала прысутным аб значэнні мовы ў жыцці народа, прывяла гістарычную даведку аб ўзнікненні і развіцці беларускай мовы. Нагадала рабятам аб тым, што патрэбна шанаваць і не забываць роднае беларускае слова. Праверыць свае веды па беларускай мове бібліятэкар прапанавала з дапамогай пытанняў аб роднай мове. Спадабалася ўдзельнікам чытаць скарагаворкі і вершы на беларускай мове. Бібліятэкар таксама прачытала вершы ўслых на беларускай мове, прысвечаныя мове.

У Рамельскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна фальклору “А ў нас гавораць так...”. У рубрыцы “Кола народных святаў” дзеці даведаліся пра святы кожнай пары года. У другой рубрыцы мерапрыемства “Мясцовы касцюм” удзельнікам была прадстаўлена інфармацыя аб мясцовым адзенні бабуль з фотаздымкамі, апісаннем кожнай рэчы і наглядным матэрыялам. Трэцяя частка была для дзетак самай цікавай і захапляльнай. Бібліятэкар падрыхтавала імправізаваны руска-беларускі слоўнік мясцовага дыялекту. Кожны ўдзельнік выбіраў словы, складзеныя гармонікам і прымацаваныя сашчэпкай да асновы: адно слова - на рускай мове, другое - пераклад на беларускую мову, а трэцяе - на мясцовым дыялекце, які дзеці адкрылі для сябе, бо амаль ніводнага з іх раней не чулі і не ведалі.

У Рубельскай сельскай бібліятэцы прайшла прэзентацыя выставы “Чытайце беларускае”. Бібліятэкар знаёміла ўдзельнікаў з літаратурай, слоўнікамі і даведнікамі, якія прадстаўлены на выставе і якія змогуць чытачам адкрыць разнастайнасць і шматграннасць роднай мовы. Знаёміла з навінкамі беларускай літаратуры і раіла прачытаць.

У Рухчанскай сельскай бібліятэцы да Міжнароднага дня роднай мовы праведзена літаратурная кампазіцыя “Смак роднай мовы”, у якой прыняў удзел дзіцячы чытацкі актыў бібліятэкі. На мерапрыемстве гучалі вершы Пімена Панчанкі, Анатоля Грачанікава, Якуба Коласа і іншых беларускіх пісьменнікаў, тэмай якіх з’яўляецца беларуская мова.

Стружская сельская бібліятэка з удзелам навучэнцаў 4 класа Стружскай сярэдняй школы правяла мерапрыемства ў фармаце літаратурнай гульні “Роднай мовы пералівы”. Бібліятэкары разам з вучнямі гаварылі аб роднай мове, данеслі думку, што кожны чалавек павінен ведаць сваю мову, не саромецца размаўляць на ёй, ведаць беларускія народныя песні, чытаць на сваёй мове. Рабяты падзяліліся на дзве каманды – “Званочкі” і “Рамонкі”, для якіх праводзіліся такія конкурсы, як “Наборшчыкі” (з прапанаваных літар скласці як можна больш слоў), “Перакладчыкі” (перакласці словы з рускай на беларускую мову), “Наадварот”, “Хуткамоўкі” (кожная каманда атрымлівала канверт з хуткамоўкай, якую трэба было прачытаць хутка і выразна). У выніку гульні перамагла каманда “Званочкі” і атрымала прыз.

22 ЛЮТАГА
У Столінскай дзіцячай бібліятэцы ўвазе наведвальнікаў быў прапанаваны літаратурны агляд “Ад літары да слова. Ад слова да мовы”. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з творамі беларускай літаратуры на прадстаўленай выстаўцы. Увага дзяцей была акцэнтавана на беларускія мілагучныя словы, размешчаныя на паліцах у алфавітным парадку, а таксама на іх значэнне.

Турнір знаўцаў беларускай мовы “Чароўны куфэрак беларускіх слоў” адбыўся ў Дубайскай сельскай бібліятэцы. Мэтай мерапрыемства стала фарміраванне цікавасці і павагі да беларускай мовы. У пачатку бібліятэкар Алена Сідарава пазнаёміла прысутных з гісторыяй узнікнення свята, прачытала верш Міхася Пазнякова “Беларусь”. Турнір складаўся з конкурсных тураў, дзе ўдзельнікі адгадвалі загадкі, зашыфраваныя заданні, перакладалі словы на беларускую мову, а ў самым канцы напісалі дыктоўку.

Плотніцкая сельская бібліятэка прапанавала лінгвістычную гульню “Беларуская скарбонка” вучням 3 і 6 класа Плотніцкай сярэдняй школы. Гульня прайшла ў форме падарожжа па краіне роднай мовы, дзе ўдзельнікі рабілі прыпынкі і на кожным прыпынку выконвалі пэўнае заданне. Першы прыпынак - “Загадкі”, другі прыпынак - “Перакладчыкі”, трэці прыпынак - “Шарада Пралеска”, чацвёрты прыпынак - “Словазнаўцы”, пяты прыпынак - “Падарунак. Старонкі мінулага і сучаснага”, шосты прыпынак “Крылатая паштоўка”, сёмы прыпынак - “Знаўцы беларускага фальклору”. У завяршэнні бібліятэкар прапанавала расшыфраваць беларускую прыказку.

Бібліятэкар Рамельскай сельскай бібліятэкі правяла агляд кніжнай выставы “Мая мова - мой гонар”. Бібліятэкар паведаміла дзецям пра першадрукара Францыска Скарыну, пазнаёміла з дзіцячымі кнігамі на беларускай мове, з новымі паступленнямі беларускай дзіцячай літаратуры. Прапанаваная выстава аформлена з забаўляльнымі элементамі. Ля кошыка з цукеркамі ўдзельнікі віталіся па-беларуску і атрымлівалі прысмакі. У другім кошыку іх чакалі карцінкі розных прадметаў, рэчаў і г.д. Кожны выбіраў карцінку і павінен быў сказаць, як выява называецца на беларускай мове.

У Сямігосціцкай сельскай бібліятэцы прайшоў турнір знаўцаў “Чароўны куфэрак беларускіх слоў”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы 3 “А” класа Сямігосціцкай сярэдняй школы. Рабяты пазнаёміліся з гісторыяй свята і прайшлі шэраг конкурсных тураў, падчас якіх перакладалі словы на беларускую мову, дапаўнялі прыказкі і прымаўкі, адгадвалі загадкі.

Церабліцкая сельская бібліятэка правяла Дзень роднай мовы пад дэвізам “Мова – жывая душа народа”. Бібліятэкар пазнаёміла з гісторыяй узнікнення свята, расказала аб яго значэнні, зрабіла агляд выставы беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў, агляд твораў беларускіх аўтараў. У гэты дзень прагучала шмат вершаў беларускіх паэтаў на беларускай мове.