20 сакавіка адзначаецца дзень, які Арганізацыя Аб’яднаных Нацый у 2012 годзе абвясціла Міжнародным днём шчасця з мэтай падтрымаць ідэю аб тым, што імкненне да шчасця з’яўляецца агульным пачуццём для ўсіх людзей планеты.
Бібліятэчны Дзень шчасця пад назвай “Шчасця вам у далоні” прайшоў у Альманскай сельскай бібліятэцы. На мерапрыемства завіталі госці - пані Вольга са сваёй світай. Усе разам чыталі вершы, спявалі, жартавалі, танчылі, частаваліся гарбатай. Бібліятэкар Зоя Буян правяла інтэрактыўную гутарку аб тым, што для кожнага значыць слова “шчасце” і давяла да прысутных думку, што шчасце акружае людзей паўсюдна, нават у самых нязначных дробязях, проста трэба ўмець яго знайсці. Таксама дзеці прынялі ўдзел у экспрэс-апытанні “Шчасце – гэта…? Напрыканцы бібліятэкар прачытала верш Генадзя Бураўкіна “Якое шчасце…”:
Якое шчасце —
Жыць на белым свеце,
Піць водар траў і цішыню бароў,
Твар падстаўляць пад чабаровы вецер
I мець сям’ю, работу і сяброў!
Якое шчасце —
Жыць зусім звычайна:
Браць кнігі з перапоўненых паліц,
I наліваць вадой крынічнай чайнік,
I ў садзе лісце прэлае паліць!
Якое шчасце —
Даланёй сялянскай
Адчуць слухмянасць гэбля і касы
I з нечаканай прадзедаўскай ласкай
Расчулена пагладзіць каласы,
У засені схавацца за адрыну,
Дзе дуб калыша свой зялёны шум,
I сцішанаю песняю адрынуць
I адзіноту, і бетонны сум,
Аднойчы выйсці ў поле на дасвецці,
Каб зразумець —
Да ачышчальных слёз, —
Якое шчасце —
Жыць на белым свеце
Сярод вясёлак, птушак і бяроз!..
Жыць на белым свеце,
Піць водар траў і цішыню бароў,
Твар падстаўляць пад чабаровы вецер
I мець сям’ю, работу і сяброў!
Якое шчасце —
Жыць зусім звычайна:
Браць кнігі з перапоўненых паліц,
I наліваць вадой крынічнай чайнік,
I ў садзе лісце прэлае паліць!
Якое шчасце —
Даланёй сялянскай
Адчуць слухмянасць гэбля і касы
I з нечаканай прадзедаўскай ласкай
Расчулена пагладзіць каласы,
У засені схавацца за адрыну,
Дзе дуб калыша свой зялёны шум,
I сцішанаю песняю адрынуць
I адзіноту, і бетонны сум,
Аднойчы выйсці ў поле на дасвецці,
Каб зразумець —
Да ачышчальных слёз, —
Якое шчасце —
Жыць на белым свеце
Сярод вясёлак, птушак і бяроз!..

















