ГУК «Столинская районная библиотечная система»

Традыцыйна лістапад у бібліятэках Століншчыны праходзіць пад назвай «Мой край дарагі, старонка мая» і прысвечаны краязнаўству. Тэма роднага краю, краязнаўства невычэрпная. Менавіта гэтай тэме прысвечаны шэраг мерапрыемстваў, якія праходзяць у бібліятэках раёна.


Рэчыцкая гарпасялковая бібліятэка правяла для дзяцей бібліяквэст “Тут Радзімы маёй пачатак”. Па ўмовах квэсту дзеці праходзілі станцыі, на кожнай з якіх выконвалі заданні, ці адказвалі на пытанні. За правільныя адказы і актыўнасць рабяты атрымлівалі пазлы з фрагментамі славутасцяў Рэспублікі Беларусь. На апошняй станцыі дзецям прапанавана было намаляваць свой край. Пераможцамі квэсту сталі Яшчук Паліна, Грэчка Данііл, Лахцін Юра. Удзельнікі ўзнагароджаны падарункамі.

Бібліятэкар Давыд-Гарадоцкай дзіцячай бібліятэкі правяла краязнаўчую гульню-віктарыну “Край, у якім я жыву” для дзяцей са школьнага лагера. Рабяты з задавальненнем адказвалі на пытанні гульні-віктарыны, даведаліся шмат цікавага. У ходзе віктарыны паказалі добрыя веды аб родным краі, яго гісторыі і звычаях. Мерапрыемства суправаджалася краязнаўчай кніжна-ілюстратыўнай выставай “Мой родны кут”.

У Вялікаарлоўскай сельскай бібліятэцы прайшла краязнаўчая гадзіна “Мілей усяго мясціны родныя”. Бібліятэкар Ганна Астапчук расказала дзецям пра гісторыю і геаграфічнае становішча вёскі, пра варыянты паходжання назвы вёскі. Дзеці здзейснілі віртуальнае падарожжа па любімых кутках роднага краю, прынялі ўдзел у віктарыне “Наш край”. У бібліятэцы дзейнічае кніжная выстава “Мой родны край - Століншчына”.

Літаратурная гасцёўня “Маіх радкоў няма без Беларусі” прайшла ў Стружскай сельскай бібліятэцы. Дзеці разам з настаўніцай Страха Надзеяй Сцяпанаўнай пазнаёміліся з краязнаўчай літаратурай. Чыталі вершы паэтаў Століншчыны, а таксама і мясцовай паэткі Ганны Мароз, былой настаўніцы рускай мовы і літаратуры.

Бібліятэкары Альшанскай сельскай бібліятэкі запрасілі ў краязнаўчае падарожжа “Вандруйце, сябры, па родным краi!”. Дзеці пазнаёміліся з краязнаўчай літаратурай, прынялі ўдзел у віктарыне “Ці ведаеш ты свой край?”.