ГУК «Столинская районная библиотечная система»

14 лютага беларускаму пісьменніку Уладзіміру Ягоўдзіку споўнілася 65 гадоў. Да юбілею пісьменніка шэраг бібліятэк правялі мерапрыемствы, падрыхтавалі літаратурныя і тэматычныя выставы.

Аддзелам бібліятэчнага маркетынгу прадстаўлена віртуальная выстава-партрэт “Уладзіміру Ягоўдзіку – 65!”, якая знаёміць чытачоў і падпісчыкаў з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, творчымі набыткамі.
   11 лютага ў Відзіборскай сельскай бібліятэцы з наведвальнікамі праведзена бліц-віктарына “Аматар і знаўца прыроды”, якая замацавала праслуханы літаратурны матэрыял пра пісьменніка.
   У Столінскай дзіцячай раённай бібліятэцы 12 лютага праведзена літаратурная гадзіна-знаёмства “Скарбы радзімы Уладзіміра Ягоўдзіка”. Бібліятэкары знаёмілі прысутных са шматлікімі кніжкамі аўтара аб прыродзе, птушках, жывёлах. Уладзімір Іванавіч -- вялікі аматар і знаўца роднай прыроды. З вялікай павагай адносіцца ён да ўсяго жывога і заклікае да гэтага сваіх чытачоў.
  Стружская сельская бібліятэка прапанавала сваім чытачам выставу-панараму “Скарбы радзімы Уладзіміра Ягоўдзіка”, а таксама агляд серыі кніг аўтара “Скарбы Радзімы”, у якой ён выдаў прыгожыя каляровыя кніжкі на роднай мове для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.
“Любімы дзіцячы пісьменнік” – пад такой назвай праведзена літаратурнае падарожжа да юбілею пісьменніка ў Дубайскай сельскай бібліятэцы. Дзеці даведаліся пра цікавыя гісторыі з кніг У. Ягоўдзіка, удзельнічалі ў літаратурных конкурсах і гульнях, знаёміліся з кнігамі на выставе “Дзівосны свет Уладзіміра Ягоўдзіка”.