ГУК «Столинская районная библиотечная система»

У Давыд-Гарадоцкай гарадской бібліятэцы ў чытальнай зале размясцілася літаратурная альтанка «Па хвалях літаратурных юбілеяў». Кніжная выстава незвычайная, таму што сабраны ў ёй святочныя кнігі.


Асабліва хочацца ўспомніць пра кнігі правераныя часам і чытацкай любоўю, пра кнігі-шэдэўры, у якіх адлюстроўваецца само жыццё, адным словам, пра кнігі-юбіляры. У кніг, як і ў людзей, бываюць розныя лёсы. Адны, не паспеўшы з'явіцца на свет, забываюцца, а іншыя ідуць з намі па жыцці. На кніжнай выставе прадстаўлена 25 выданняў беларускіх, рускіх і замежных аўтараў, якія адзначаюць розныя даты свайго выхаду ў свет. Сярод юбіляраў кнігі А. С. Пушкіна, Ф. М. Дастаеўскага, У. Шэкспіра, Дж. Купера, І. Мележа, В. Быкава, і іншых аўтараў. І хай некаторыя з іх яшчэ маладыя, а іншым ўжо больш за 500 гадоў, гэта кнігі, якія ўсе ведаюць, любяць і чытаюць ва ўсім свеце. У кожнай кнігі свой характар, лёс і свой шлях да чытача. Як вядома, да юбілею прынята дарыць падарункі. Бібліятэкары прапануюць сваім чытачам павіншаваць выданні з іх юбілеем і запрашаюць выбраць кнігу. Для кагосьці гэтая сустрэча будзе першай, а хтосьці зможа перачытаць знаёмыя творы, знайсці любімыя радкі, успомніць любімых герояў і расказаць пра кнігу сябрам. Выстава будзе дзейнічаць да канца года.