Акцыя “Кожная пятніца – роднае, сваё!” упэўнена крочыць па краіне і рэалізуецца ў шматлікіх бібліятэках. Столінская раённая бібліятэчная сістэма не выключэнне і бібліятэкі далучаюцца да акцыі праз мерапрыемствы і выставы, якія акцэнтуюць увагу на творчасці беларускіх пісьменнікаў, пашырэнні беларускай мовы.
17 ЛІПЕНЯ
У Столінскай дзiцячай бiблiятэцы адбылася вандроўка-агляд “Беларускiя пiсьменнiцы – дзецям” па творчасцi Наталлi Бучынскай. Спачатку бiблiятэкар пазнаёмiла прысутных з бiяграфiяй пiсьменнiцы, з яе творчым шляхам. Бібліятэкар расказала, што Наталля Бучынская - аўтар дзiцячых кнiг “Прыгоды маленькай Машынкi”, “Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй”, “Атракцыёны для вадзянiкоў”, “Прынцэса Алiвiя” i “жабiны вочкi” i iнш. У творах пiсьменнiца распавядае пра сваiх герояў, як пра найлепшых сяброў i ставiцца да iх з павагай. Больш падрабязна спыніліся з чытачамi па творы “Атракцыён для вадзянiкоў”, дзе фантазiя аўтаркi дазваляе чытачам зазiрнуць у чароўны падводны свет з казачнымі iстотамі i незвычайнымі падзеямі. З задавальненнем удзельнікі разглядалi малюнкi да кнiгi, дзе вобразы казачных герояў вельмi дзецям даспадобы.
24 ЛІПЕНЯ
На абанеменце Столінскай дзiцячай бiблiятэкі наведвальнікам прапанавана пазнавальная літаратурная гульня “Згадай твор па эмадзi”. На столiку прадстаўлены эмадзi - графiчная мова, дзе замест слоў выкарыстоўваюцца спалучэннi малюнкаў. Чытачам прапануецца адгадаць, пра якiя класiчныя i сучасныя творы беларускай лiтаратуры iдзе гаворка. А чытачам старэйшага ўзросту прапаноўваем скласцi свой эмадзi па творах беларускiх пiсьменнiкаў. Дзякуючы гульні наведвальнікі ўспамінаюць вядомыя творы, знаёмяцца з дагэтуль невядомымі творамі.
У Давыд-Гарадоцкай гарадской бібліятэцы адбылася літаратурная хвілінка “Смак роднай мовы”. Юныя чытачы акунуліся ў чароўны свет беларускага слова. Хлопчыкі і дзяўчынкі выконвалі цікавыя заданні: разгадвалі кемлівыя загадкі, адказвалі на пытанні займальнай віктарыны, пазнавалі любімых казачных герояў па іх рэпліках, збіралі прыгожыя беларускія выразы ў “Чароўны кошык слоў”. Асаблівую цікавасць выклікала кніжная выстава “Беларускія пісьменнікі — дзецям”, дзе юныя чытачы адкрылі для сябе захапляльныя творы як класікаў, так і сучасных аўтараў.
У Хатамельскай сельскай бібліятэцы прайшла пазнавальная гадзіна “Ганаруся табой, Беларусь!”. Юныя чытачы адкрылі для сябе прыгажосць нацыянальнай сімволікі і традыцыйнага беларускага адзення. Бібліятэкар расказала дзецям пра багацце прыроды нашай краіны, якасць беларускіх тавараў і дасягненні беларускіх вытворцаў. Удзельнікі пазнаёміліся з рознымі прадуктамі харчавання і вопраткай, якія вырабляюць на беларускіх прадпрыемствах.
31 ЛІПЕНЯ
Рэчыцкая гарпасялковая бібліятэка запрасіла выхаванцаў дзіцячага садrа № 2 р.п. Рэчыца ў гульняград «Палессе - горад, дзе нараджаюцца цацкі». Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю беларускага брэнда цацак “Палессе”, пашырэнне кругагляду дзяцей, а таксама на фарміраванне культуры ўсвядомленай падтрымкі айчынных брэндаў з ранняга ўзросту. З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі ўдзельнікі здзейснілі віртуальнае падарожжа на Кобрынскую фабрыку цацак, дзе даведаліся, як ствараюцца канструктары і машыны, а таксама пазнаёміліся з прафесіямі людзей, якія робяць цацкі. Прастора бібліятэкі ператварылася ў сапраўдны “Гульняград”, дзе разгарнуліся тэматычныя лакацыі з выкарыстаннем прадукцыі брэнда. Дзеці пабывалі на розных лакацыях і прынялі ўдзел у эстафеце “Аўтазавод Палессе”, конкурсах “Юны архітэктар” і “Бібліятэчны Сортар”, вуліцы загадак “Машыны-памочнікі”, музычнай гульні “Вясёлыя памочнікі”, якой і завяршылі сваё падарожжа ў “Майстэрні” гульняграда.
У Альманскай сельскай бібліятэцы для вучняў 6–7 класаў Альманскай сярэдняй школы прайшла гадзіна беларускай літаратуры «Беларускія пісьменнікі-юбіляры 2026 года». Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з творчасцю Цёткі (Алаізы Пашкевіч), якая ў гэтым годзе адзначыла 150-годдзе з дня нараджэння. Юныя чытачы даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях Івана Мележа і Івана Шамякіна — народных пісьменнікаў Беларусі. Таксама ўвага была нададзена Алесю Адамовічу — публіцысту, літаратуразнаўцу, крытыку і грамадскаму дзеячу. Асаблівую цікавасць выклікала творчасць Кандрата Крапівы — драматурга, байкапісца і празаіка, якому споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння. Акрамя таго, дзеці пазнаёміліся і з іншымі пісьменнікамі-юбілярамі гэтага года. Мерапрыемства дапамагло вучням глыбей пазнаць беларускую літаратуру і адчуць гонар за сваіх славутых землякоў.
У Варанёўскай сельскай бібліятэцы адбылася пазнавальная гадзіна «Жывое ў вяках беларускае слова». У ходзе мерапрыемства бібліятэкар нагадала юным чытачам, як прыгожа і меладычна гучыць беларуская мова, зачытала знакамітыя вершы беларускіх пісьменнікаў. Потым удзельнікі перамясціліся ў міні-музей пры Варанёўскім сельскім Доме культуры, дзе бібліятэкар нагадала назвы прадметаў побыту продкаў, расказала, для чаго яны існавалі і наглядна паказала як іх вакарыстоўвалі.













