ГУК «Столинская районная библиотечная система»

1 студзеня 2022 года юбілей адзначыў знакаміты зямляк, вядомы беларускі пісьменнік, сцэнарыст і драматург Георгій Марчук, аўтар шматлікіх раманаў, п’ес, навел і кніг казак для дзяцей, кнігі афарызмаў.


У бібліятэках Століншчыны на працягу месяца з нагоды юбілею пісьменніка-земляка праходзіў шэраг мерапрыемстваў – кніжныя выставы, літаратурныя агляды, гадзіны пісьменніка, агляды творчасці і інш.

Давыд-Гарадоцкая гарадская бібліятэка падрыхтавала віртуальную выставу да 75-годдзя пісьменніка пад назвай “Замілаваны Палессем” пра жыццёвы і творчы шлях Георгія Марчука, яго любоў да радзімы, роднага Давыд-Гарадка.

13 студзеня Лядзецкая сельская бібліятэка запрасіла вучняў школы на літаратурны агляд жыцця і творчасці “Наш знакаміты зямляк”. Мерапрыемства суправаджалася прэзентацыяй аб пісьменніку, бібліятэкар падрыхтавала паведамленне з цікавымі фактамі з жыцця пісьменніка, яго афарызмамі і выказваннямі.

20 студзеня аддзел абслугоўвання і інфармацыі Столінскай цэнтральнай бібліятэкі наведалі вучні 5 класа Столінскай гімназіі, для якіх праведзена літаратурная гадзіна-партрэт і прадстаўлена выстава “Знакаміты зямляк – Георгій Марчук”.

Гараднянская сельская бібліятэка для сваіх наведвальнікаў падрыхтавала агляд творчасці “Зачараваны Палессем”. Бліжэй пазнаёміліся з аўтабіяграфічным раманам “Кветкі правінцыі”, а таксама спыніліся на дзейнасці Г. Марчука як сцэнарыста.

У Верхнецерабяжоўскай сельскай бібліятэцы наладжана кніжная выстава, прысвечаная Г. Марчуку і выстава малюнкаў па казках пісьменніка.

Віртуальную выставу “Самы сучасны пісьменнік” прадставіла Манькавіцкая сельская бібліятэка.