14 жніўня на раённым фестывалі-кірмашы працаўнікоў сяла “Дажынкі-2021” у вёсцы Ніжні Церабяжоў Столінскую раённую бібліятэчную сістэму прадстаўляла Рэчыцкая гарпасялковая бібліятэка.
Бібліятэка прадставіла разгорнутыя тэматычныя выставы-экспазіцыі пад назвамі “З любоўю да роднай зямлі” і “Гонар і слава роднага краю”. На выставе змяшчалася інфармацыя пра перадавікоў жніва-2021, літаратура пра дасягненні сельскай гаспадаркі раёна і краіны ў цэлым. Для ўсіх жадаючых мелася магчымасць праверыць свае веды пра хлеб у тэматычнай віктарыне “Дар маленькага зярнятка”, а таксама атрымаць гарантаваны выйгрыш у бяспройгрышнай гульні-латарэі “Гуляй, і табе пашанцуе!”. Кожны ўдзельнік атрымаў пачастунак - духмяны маленькі каравай.


















