ГУК «Столинская районная библиотечная система»

Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Рубельскай сельскай бібліятэцы на працягу двух дзён праходзіў прававы батл “Дзеці і закон”, а для дарослых - урок грамадзянства “Канстытуцыя. Жыць па праву”.

Дзве каманды вучняў 8 класа змагаліся паміж сабой за лепшае веданне законаў нашай краіны. Спачатку бібліятэкары расказалі, што такое Канстытуцыя, затым паказалі відэаролік пра гісторыю яе ўзнікнення на беларускай тэрыторыі. Для чытачоў малодшага ўзросту прапанавана віктарына па казках, дзе парушаюцца правы літаратурных герояў, гульня "Дазваляецца - забараняецца" і знаёмства з дзіцячым прававым сайтам. Дзеці прачыталі вершы аб сваіх правах і абавязках. Жадаючыя змаглі сфатаграфавацца ў мантыі і галаўным уборы суддзі, абавязкова ў руках з кнігай прававой тэматыкі.
   На працягу ўсяго перыяду бібліятэкарамі праводзіўся агляд выставы "Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы", прысвечанай Году народнага адзінства. Звярнулі таксама ўвагу дзяцей на навінкі літаратуры для іх узросту. Усяго ў мерапрыемствах удзельнічала 14 дарослых і 62 дзяцей і падлеткаў, вучняў 2, 3, 6, 7, 8 класаў. Садзейнічала ў правядзенні мерапрыемстваў прававой тэматыкі педагог-арганізатар Рубельскай сярэдняй школы Пашкевіч Алена Мікалаеўна.