15 ліпеня споўнілася 150 год з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч, вядомай пад літаратурным псеўданімам Цётка. Яна беларуская паэтэса, празаік, педагог, грамадска-культурны дзеяч, адна са знакавых асоб беларускай культуры мяжы XIX–XX стагоддзяў. У Год беларускай жанчыны надаецца асаблівая ўвага да асобы Цёткі, як аднаго з прыкладаў адданага служэння беларускаму народу.
9 ЛІПЕНЯ
У Сямігосціцкай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Душа, што прагне вышыні і волі”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з творчасцю Алаізы Пашкевіч, больш вядомай пад псеўданімам Цётка. Прадставіла выданні на выстаўцы, прапанавала дзецям зачытаць вершы паэтэсы. Удзельнікі даведаліся цікавыя факты з біяграфіі знакамітай беларускай літаратаркі-рэвалюцыянеркі, яе творчага шляху.
12 ЛІПЕНЯ
Гадзіна паэзіі “Жаночы партрэт: Алаіза Пашкевіч” прайшла ў Турской сельскай бібліятэцы. Бібліятэкар Наталля Алейнік нагадала прысутным аб юбілейнай даце знакамітай беларускай паэткі – 150-годдзі з дня нараджэння. Далей бібліятэкар паведаміла ўдзельнікам аб жыццёвым і творчым шляху беларускай пісьменніцы, растлумачыла, чаму менавіта такі псеўданім абрала Алаіза Пашкевіч, засяродзіла ўвагу на тым, што паэтка шчыра любіла сваю Радзіму і яе беларускі шматпакутны народ, якому яна імкнулася дапамагаць на працягу ўсяго свайго кароткага жыцця. Бібліятэкар яшчэ раз падкрэсліла адданасць Цёткі сваёй Радзіме і народу, прачытаўшы шэраг патрыятычных вершаў.









