Юбілей Змітрака Бядулі, якому 23 красавіка 2026 года споўнілася 140 год з дня нараджэння, стаў нагодай звярнуцца да творчасці выдатнага беларускага пісьменніка і мовазнаўцы, узгадаць яго жыццёвы шлях, творчыя набыткі, тэмы і праблемы, якія ўздымаў творца сваёй літаратурнай і навуковай дзейнасцю.
22 КРАСАВІКА
З нагоды 140-годдзя нараджэння Змітрака Бядулі ў Гараднянскай сельскай бібліятэцы прайшоў агляд творчасці “Чараўнік слова”. З самага пачатку бібліятэкар пазнаёміла прысутных з біяграфіяй пісьменніка, яго творчым шляхам, паведаміла пра цікавыя і малавядомыя факты з жыцця, расказаныя яго сынам Яўхімам Самуілавічам. Удзельнікі сустрэчы пачыталі ўголас вершы Змітрака Бядулі “Дудачка” і “Гаспадарка”. Успомнілі і абмеркавалі некаторыя творы і казкі пісьменніка, якія вывучалі ў школе – “Пяць лыжак заціркі”, “Сярэбраная табакерка”. Прыйшлі да высновы, што творы Змітрака Бядулі вучаць чалавека жыць сумленна, быць добрым і дапамагаць іншым і менавіта па-гэтаму ўвайшлі ў скарбніцу нацыянальнай літаратуры.
23 КРАСАВІКА
У Белавушскай сельскай бібліятэцы прайшлі гучныя чытанні “Змітрок Бядуля – дзецям”. Бібліятэкар Наталля Горбач зрабіла паведамленне аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка, расказала аб яго юнацтве і пачатку літаратурнай дзейнасці. Дзеці з задавальненнем чыталі казкі аўтара “Скарб”, “Бліночак з неба”, “Музыка”, “Іванка-прастачок” і іншыя. Удзельнікі пазнаёміліся з кнігамі пісьменніка, якія маюцца ў бібліятэцы.
У Альпенскай сельскай бібліятэцы адбыўся агляд творчасці “Змітрок Бядуля – дзецям”, падчас якога бібліятэкар пазнаёміла прысутных з біяграфічнымі звесткамі аб пісьменніку, а далей зрабіла агляд творчасці. Бібліятэкар раскрыла вобразы дзяцей, іх гаротны лёс у апавяданнях “Малыя дрывасекі”, “Пяць лыжак заціркі”, пазнаёміла з казкамі, створанымі на аснове фальклорных матываў – “Іванка-прастачок”, “Скарб”, “Мурашка-Палашка”, “Сярэбраная табакерка”. З усімі творамі прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца на выставе.
24 КРАСАВІКА
Агляд творчасці пад назвай “Літаратурная спадчына Змітрака Бядулі” прайшоў у Аздаміцкай сельскай бібліятэцы з удзелам юных чытачоў. Спачатку бібліятэкар пазнаёміла з жыццём і творчасцю пісьменніка, а потым з кнігамі і творамі пісьменніка. Больш блізка пазнаёміліся з такімі творамі Змітрака Бядулі, як “Сярэбраная табакерка”, “Салавей”, “Пяць лыжак заціркі”, “Малыя дрывасекі” і інш. Бібліятэкар падкрэсліла для прысутных, што творы пісьменніка маюць глыбокі сэнс, вучаць дабру і спагадлівасці.
У Плотнiцкай сельскай бібліятэцы ў межах праекта “Кожная пятніца - роднае, сваё!” і з нагоды юбілею пісьменніка прайшоў агляд творчасцi “Лiтаратурная спадчына Змiтрака Бядулi”. Бiблiятэкар пазнаёмiла чытачоў з жыццёвым, а таксама творчым шляхам пiсьменнiка. Паведамiла, што творчая спадчына Змітрака Бядулі дастаткова разнастайная па жанравай тэматыцы. Больш падрабязна спынiлiся на апавяданнях “Пяць лыжак зацiркi”, “Маладыя дрывасекi”, “На каляды к сыну”, так як у гэтых творах пiсьменнiк звяртаўся да тэмы цяжкага народнага жыцця, паказваючы сацыяльныя супярэчнасцi свайго часу.

















