ГУК «Столинская районная библиотечная система»

Да 130-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча ў бібліятэках Століншчыны прайшоў шэраг літаратурных мерапрыемстваў.


Аддзелам бібліятэчнага маркетынгу
Столінскай цэнтральнай бібліятэкі падрыхтаваны літаратурны пост у сацыяльных сетках, прысвечаны паэту, цікавым фактам з яго біяграфіі і творчага жыцця. Таксама аддзел прыняў удзел у сеткавай акцыі “Усе мы разам ляцім да зор…”, якая праводзілася ДУ “Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”. Аддзелам абслугоўвання і інфармацыі праведзена паэтычная кампазіцыя пад назвай “Нязгасная зорка зямлі беларускай”, у якой прыняла ўдзел самадзейная паэтка Століншчыны Ларыса Вырко з вершам уласнага сачынення, прысвечаным Багдановічу.

Рубельская сельская бібліятэка прапанавала сваім наведвальнікам літаратурны агляд творчасці паэта і выставу. На працягу дня наведвальнікі знаёміліся з выставай і фактамі з творчага жыцця паэта.

Хотамельская сельская бібліятэка запрасіла чытачоў на гадзіну паэзіі “Святло паэзіі Максіма Багдановіча”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з жыццём і творчасцю класіка беларускай літаратуры, слухалі яго паэтычныя творы, вершы.

У літаратурнае падарожжа пад назвай “Святло паэзіі Максіма Багдановіча” адправіліся чытачы Дубайскай сельскай бібліятэкі. Прысутныя ўспомнілі пра жыццёвы і творчы шлях паэта, вершы, дзе ён услаўляе родную Беларусь і якія былі пакладзены на музыку. Прыгадалі ўсім любімыя рамансы “Зорка Венера”, “Па-над белым пухам вішняў…” і іншыя.

У Веляміцкай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурная кампазіцыя “Нязгасная зорка зямлі беларускай” з удзелам вучняў 6 класа.

Гадзіна класіка, прысвечаная Максіму Багдановічу, прайшла ў Стружскай сельскай бібліятэцы. На працягу мерапрыемства гучалі словы, што Максім Багдановіч – незвычайная асоба, талент якой немагчыма ацаніць. Услых зачыталі любімыя вершы, праслухалі песні.