30 студзеня 2026 года – 105 год з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна, які пакінуў багатую літаратурную спадчыну для многіх пакаленняў беларусаў. Сваёй творчасцю, літаратурным талентам, актыўнай грамадскай дзейнасцю і асабістым прыкладам паказаў, як трэба любіць Беларусь і аддана служыць яе народу.
24 СТУДЗЕНЯ
У Сямігосціцкай сельскай бібліятэцы з удзелам вучняў старэйшых класаў прайшоў літаратурны вечар “Іван Шамякін – чалавек-эпоха”. Бібліятэкар Надзея Быба падрыхтавала цікавы аповед пра жыццёвы шлях славутага пісьменніка, расказала пра Івана Шамякіна не толькі як пра літаратара, але і грамадскага дзеяча, дэпутата. Падкрэсліла для маладога пакалення, што пісьменнік, нягледзячы на сваю вядомасць, заставаўся сціплым чалавекам, а таксама расказала аб яго ўнікальнай працаздольнасці (пісьменнік мог пісаць па 10-12 гадзін у суткі). Літаратурны вечар працягнуўся знаёмствам з творчай спадчынай Івана Шамякіна, яго кнігамі, тэмамі, якія ўздымаў пісьменнік. Сумесна ўдзельнікі зрабілі “Дрэва водгукаў” у выглядзе плаката, на які прымацавалі надпісы са словамі-асацыяцыямі з творчасцю пісьменніка. Так, у маладога пакалення творчасць Шамякіна выклікае такія асацыяцыі, як Радзіма, сумленне, каханне, выпрабаванне. У ходзе літаратурнага вечара не абышлося без хвілінкі творчасці: удзельнікі падрыхтавалі закладкі да кніг з пералікам твораў Івана Шамякіна. У завяршэнні вечара прысутныя пазнаёміліся з выставай кніг пісьменніка, якія маюцца ў бібліятэцы.
25 СТУДЗЕНЯ
Напярэдадні 105-годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна ў Гараднянскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Жыццё і дзейнасць Івана Шамякіна”, падчас якой бібліятэкар нагадала сваім чытачам аб важнай для беларускай літаратуры юбілейнай даце, пазнаёміла з біяграфіяй пісьменніка, асноўнымі тэмамі і напрамкамі яго творчасці. У час мерапрыемства ўдзельнікі абмеркавалі сюжэты такіх твораў, як “Сэрца на далоні” і “Вазьму твой боль”, пагутарылі аб экранізацыях некаторых твораў пісьменніка. Усе прысутныя прыйшлі да высновы, што творчасць Івана Шамякіна не страціла сваёй актуальнасці і цяпер. Бібліятэкар прапанавала кнігі пісьменніка, прадстаўленыя на літаратурнай паліцы ў бібліятэцы.
Літаратурная гадзіна “Талент, непадуладны часу” адбылася ў Турской сельскай бібліятэцы з удзелам дарослага чытацкага актыву. Бібліятэкар зрабіла паведамленне пра Івана Шамякіна, расказала пра яго як надзвычайна таленавітага пісьменніка і чалавека вялікай душы, які адказваў іншым толькі дабрынёй, як сапраўднага сем’яніна, які пражыў у шлюбе 58 гадоў. Падкрэсліла, што пісьменнік вядомы як аўтар самага маштабнага твору ў беларускай літаратуры – пенталогіі “Трывожнае шчасце”. Прысутныя гаварылі пра творы Івана Шамякіна, якія чыталі – раманы “Вазьму твой боль”, “Злая зорка” і іншыя.
28 СТУДЗЕНЯ
У Вялікаарлоўскай сельскай бібліятэцы адбыўся агляд творчасці народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна “Талент, непадуладны часу” з удзелам навучэнцаў Арлоўскай сярэдняй школы. Першапачаткова бібліятэкар пазнаёміла з жыццёвым шляхам творцы і яго літаратурнай спадчынай, а далей спынілася на агульнавядомых творах, такіх, як раманы “Сэрца на далоні”, “Трывожнае шчасце”, “Злая зорка” і інш., расказала аб тэмах, сюжэтах творчасці пісьменніка, а таксама аб некаторых героях раманаў. Напрыканцы агляду бібліятэкар параіла ўдзельнікам кнігі для прачытання і ўпэўніла прысутных, што творчасць Івана Шамякіна не страціла сваёй актуальнасці і ў цяперашні час.
30 СТУДЗЕНЯ
У Рэчыцкую гарпасялковую бібліятэку былі запрошаны навучэнцы 8 “Б” класа сярэдняй школы №3 р.п. Рэчыца на літаратурную гадзіну “Талент, непадуладны часу” з нагоды юбілею народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. Напачатку мерапрыемства з уступным словам звярнуліся да вучняў бібліятэкары. Яны паведамілі цікавыя факты з жыцця Івана Шамякіна і адзначылі, што імя і дзейнасць беларускага пісьменніка сталі сімваламі сумленнасці, добразычлівасці, увасабленнем самаахвярнай і шчодрай літаратурнай творчасці, грамадзянскага служэння Радзіме. Пасля вучні прачыталі ўрыўкі з мастацкіх твораў пісьменніка: “Сэрца на далоні”, “Злая зорка”, “Палеская мадонна”, “Глыбокая плынь”, “Вазьму твой боль”, “Гандлярка і паэт”, “Трывожнае шчасце”. Напрыканцы мерапрыемства з прысутнымі праведзена літаратурная віктарына “Па старонках жыцця і творчасці Івана Шамякіна”, на пытанні якой вучні адказвалі актыўна. Сустрэча атрымалася пазнавальнай і пакінула станоўчыя эмоцыі ў душы кожнага прысутнага. Да мерапрыемства падрыхтавана кніжная выстава “Талент, непадуладны часу”.
У Велямiцкай сельскай бібліятэцы прайшоў агляд творчасцi “Iван Шамякiн - чалавек-эпоха”. На мерапрыемстве прысутнiчалі вучнi 10 класа Велямiцкай сярэдняй школы. Бiблiятэкары пазнаёмiлi прысутных з жыццёвым i творчым шляхам народнага пiсьменнiка Беларусi Iвана Шамякiна. Адзначылi, што першым буйным творам была аповесць “Помста”, апублiкаваная ў 1946 годзе ў беларускiм літаратурным часопiсе “Полымя”. Таксама бібліятэкары нагадалі цiкавыя факты з жыцця знакамiтага дзеяча беларускай лiтаратуры. Удзельнікі адказалi на пытаннi вiктарыны, зачыталi цытаты пicьменнiка, разшыфравалi крыптаграму. У завяршэнні агляду пазнаёмiлiся з кнiжнай выставай “Iван Шамякiн”.
Бібліятэкар Відзіборскай сельскай бібліятэкі Алена Пашкевіч правяла літаратурную гадзіну “Іван Шамякін – чалавек эпохі” з удзелам чытацкага актыву бібліятэкі, падчас якой пазнаёміла прысутных з жыццёвым і творчым шляхам славутага пісьменніка, звярнула ўвагу наведвальнікаў на вядомыя творы Івана Шамякіна, прывяла шэраг цытат пісьменніка, для якіх характэрна глыбіня думкі.
Бібліятэкар Варанёўскай сельскай бібліятэкі Надзея Дульская наведала Варанёўскую сярэднюю школу, дзе для навучэнцаў пачатковых класаў правяла гутарку “Іван Шамякін - самы сучасны пісьменнік”. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з біяграфіяй пісьменніка, яго творчасцю і шматлікімі ўзнагародамі. Бібліятэкар прадэманстравала выданні пісьменніка, якія маюцца ў фондзе бібліятэкі.
У Дубайскай сельскай бібліятэцы прайшоў агляд творчасці Івана Шамякіна “З кнігі - на экран”, прысвечаны 105-годдзю пісьменніка. Для актыўных удзельнікаў бібліятэкар падрыхтавала экскурс па творчасці народнага пісьменніка Беларусі, расказала пра жыццёвы і творчы шлях. Чытачы разгледзелі творы пісьменніка, прадстаўленыя на выставе. Затым удзельнікі расказалі пра свае любімыя раманы, адзначылі тое, што не толькі кнігі, але і мастацкія фільмы, знятыя па творах Шамякіна, любяць глядзець з задавальненнем.
У Кароціцкай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна да 105-годдзя народнага пісьменніка Беларусі “Іван Шамякін - чалавек-эпоха”. Бібліятэкар расказала аб жыцці і творчай спадчыне пісьменніка. Удзельнікі мерапрыемства прыгадалі і абмеркавалі творы Івана Шамякіна, якія яны прачыталі і яшчэ плануюць прачытаць. Некаторыя творы, па словах удзельнікаў, яны перачыталі неаднаразова. Далей успомнілі мастацкія фільмы, знятыя па творах Шамякіна. Бібліятэкар разам з прысутнымі прыйшлі да высновы, што творы пісьменніка закранаюць пытанні агульна-грамадскіх і маральных каштоўнасцей, якія актуальныя і на сённяшні дзень.
У Мачульскай сельскай бібліятэцы прайшоў агляд творчасці “Талент, непадуладны часу” народнага пісьменніка Беларусі, які стаў адным з самых прызнаных майстроў слова і шчыра служыў нацыянальнай літаратуры. Бібліятэкар Эдуард Дабрынец расказаў прысутным, што Іван Шамякін належаў да пакалення пісьменнікаў, маладосць якіх была апалена вайной. Таму Шамякіным напісаны шэраг твораў на тэму Вялікай Айчыннай вайны, а па яго творчасці можна прасачыць ваенную і пасляваенную гісторыю краіны. Падрабязна бібліятэкар спыніўся на рамане пісьменніка “Глыбокая плынь”, на рамане “Злая зорка”, прысвечанаму чарнобыльскай катастрофе.
Агляд літаратуры “Талент, непадуладны часу”, прысвечаны творчасці народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна, прайшоў у Аздаміцкай сельскай бібліятэцы. Удзельнікамі сталі пастаянныя наведвальнікі бібліятэкі, якія цікавяцца беларускай літаратурай і творчасцю пісьменніка. Бібліятэкар нагадала прысутным пра жыццёвы шлях Івана Шамякіна, расказала аб яго ўзнагародах, грамадскай дзейнасці, а потым асаблівую ўвагу надала творам пісьменніка – раманам “Злая зорка”, “Вазьму твой боль”, “Сэрца на далоні”.
У Альпенскай сельскай бібліятэцы праведзена літаратурная гадзіна “Іван Шамякін - самы сучасны пісьменнік” з актыўнымі наведвальнікамі бібліятэкі. Бібліятэкар Ірына Паддубная зрабіла цікавае паведамленне аб жыццёвым шляху пісьменніка, а затым спынілася на багатай творчай спадчыне Івана Шамякіна. Разам з прысутнымі ўспомнілі вядомыя раманы народнага пісьменніка, абмеркавалі такія творы, як “Сэрца на далоні”, “Трывожнае шчасце”, “Злая зорка”.
У Асаўской сельскай бібліятэцы прайшоў агляд творчасці “Іван Шамякін – чалавек-эпоха” з удзелам пастаянных наведвальнікаў. Бібліятэкар Вольга Цупа расказала прысутным аб цікавым жыццёвым шляху пісьменніка, аб яго дасягненнях і шматлікіх узнагародах. Асноўны акцэнт бібліятэкар зрабіла на творах пісьменніка, спыніўшыся на самых вядомых: “Глыбокая плынь”, “Сэрца на далоні”, “Вазьму твой боль”, “Крыніцы” і інш. У завяршэнні агляду творчасці прысутныя паглядзелі прэзентацыю “Іван Пятровіч Шамякін”.
Агляд творчасці “Чалавек вялікай душы і таленту” да юбілею Івана Шамякіна прайшоў у Стружскай сельскай бібліятэцы. Бібліятэкар расказала пра жыццёвы шлях пісьменніка, яго шматбаковай грамадскай дзейнасці, літаратурнай працы. Асноўны акцэнт для ўдзельнікаў быў зроблены на тэмах творчасці пісьменніка, пытаннях, якія ён ўздымае ў сваіх творах. Падчас агляду прысутныя зачыталі ўрыўкі з раманаў пісьменніка “Сэрца на далоні” і “Злая зорка” і абмеркавалі іх.

















