ГУК «Столинская районная библиотечная система»


У 2026 годзе ў Беларусі стартаваў агульнанацыянальны праект “Кожная пятніца — роднае, сваё!”, накіраваны на папулярызацыю айчыннай прадукцыі. Мэта ініцыятывы — паказаць багацце і якасць беларускіх тавараў, падкрэсліць іх канкурэнтаздольнасць і зрабіць падтрымку нацыянальнага вытворцы добрай традыцыяй.

Кожную пятніцу ўсе жадаючыя могуць далучыцца да акцыі: купіць беларускія прадукты, надзець вопратку беларускіх дызайнераў, паслухаць нацыянальную музыку, гаварыць і чытаць на беларускай мове, а таксама падзяліцца гэтым у сацыяльных сетках з хэштэгамі #ДзеньРоднагаСвайго або #ДеньРодногоСвоего.

Да праекту далучыліся бібліятэкі Столінскага раёна. У межах ініцыятывы бібліятэкары прапануюць наведвальнікам літаратурныя выставы кніг на беларускай мове і праводзяць мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю беларускай мовы і літаратуры сярод шырокай грамадскасці.

► МЕРАПРЫЕМСТВЫ ДУК "СТОЛІНСКАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭЧНАЯ СІСТЭМА" У МЕЖАХ ПРАЕКТА "КОЖНАЯ ПЯТНІЦА — РОДНАЕ СВАЁ!"