ГУК «Столинская районная библиотечная система»

Заключнае ў гэтым годзе, чацвёртае пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Вясёлка" прайшло ў Рубельскай сельскай бібліятэцы.

Пасяджэнне праходзіла ў форме мерапрыемства "Восеньскі лістапад", на якім маленькія чытачы даведаліся многа новага пра восень. Напрыклад, як у даўніну называлі восеньскія месяцы, як розныя звяры рыхтуюцца восенню да зімы. Дзеці вывучылі назвы зернавых культур дзякуючы наглядным прыкладам. Конкурс "Умелых Папялушак" паказаў, як дзяўчынкі ўмеюць ачышчаць фасолю. Хлопчыкі паказалі, як яны ўмеюць правільна садзіць і збіраць ураджай і г.д.