6 мая вядомы сучасны беларускі пісьменнік, таленавіты і папулярны аўтар дзіцячых твораў, Уладзімір Ліпскі, адзначыў 85-годдзе з дня нараджэння. Пісьменнік, чыя творчасць і жыццё з’яўляюцца сапраўдным дасягненнем і скарбам беларускай літаратуры. З нагоды юбілею бібліятэкі Століншчыны правялі шэраг мерапрыемстваў.
4 МАЯ
Гадзіна дзіцячай кнігі “Дабрадзей для ўсіх дзяцей” прайшла ў Стружскай сельскай бібліятэцы. Бібліятэкар расказала юным чытачам аб жыцці і творчасці беларускага пісьменніка. Падрабязна спынілася на творах аўтара, якія захоўваюцца ў фондзе бібліятэкі. Разам з удзельнікамі бібліятэкар прачыталі частку з вядомай аповесці-казкі “Прыгоды Нуліка”, якая вельмі павучальная для дзяцей. Далей абмеркавалі кнігу пісьменніка “Каралева белых прынцэс”.
7 МАЯ
Гучныя чытанні “Чытаем Уладзіміра Ліпскага” прайшлі ў Белавушскай сельскай бібліятэцы. Бібліятэкар Наталля Горбач адзначыла, што знакаміты пісьменнік святкуе 85-годдзе свайго нараджэння 6 мая 2025 года і расказала аб насычаным жыццёвым і творчым шляху літаратара. Затым дзеці ўслых чыталі любімыя творы аўтара, надрукаваныя ў кнізе “Каралева белых прынцэс” і часопісе “Вясёлка”, і абмяркоўвалі іх.
У Велямiцкай сельскай бібліятэцы прайшла гадзiна дзiцячай кнiгi “Азбука жыцця Уладзiмiра Лiпскага”. На мерапрыемства бібліятэкары запрасілі навучэнцаў 5 класа Велямiцкай сярэдняй школы. Яны пазнаёмiлi дзяцей з жыццём i творчасцю пiсьменнiка. Расказалі, што Уладзімір Лiпскi не толькi папулярны беларускi пiсьменнiк, але i доўгі час з’яўляўся галоўным рэдактарам вядомага дзіцячага часопiса “Вясёлка”. Дзецi ўважлiва слухалi, потым адказвалi на пытаннi вiктарыны, выконвалi заданнi, разгадвалi загадкi па кнiзе пісьменніка “Наша Маша”. Гадзіна дзіцячай кнігі завяршылася знаёмствам з літаратурнай выставай “Уладзiмiр Лiпскi”.