ГУК «Столинская районная библиотечная система»

Стружская сельская бібліятэка для школьнікаў падрыхтавала краязнаўчае мерапрыемства “Гліняных спраў майстры”, прысвечанае ганчарнаму промыслу вёскі Гарадная.

Бібліятэкары расказалі аб вёсцы Гарадная Столінскага раёна і што яна здаўна славіцца сваім ганчарным рамяством, пазнаёмілі з літаратурай, прадстаўленай на выставе. Удзельнікам расказалі пра вядомых майстроў-ганчароў, на краязнаўчай выставе можна было блізка пазнаёміцца з ганчарнымі вырабамі – гаршкамі, глечыкамі і іншымі, якімі раней і нават цяпер у вёсках карыстаюцца гаспадыні. Бібліятэкар Алена Чырэц пазнаёміла дзяцей з відэафільмам аб ганчарным промысле і ўсе разам даведаліся пра работу ганчароў, Цэнтр ганчарства і хатку ганчара в. Гарадная.