ГУК «Столинская районная библиотечная система»

12 чэрвеня Гузіч Таццяна Мікалаеўна, бібліятэкар Верхнецерабяжоўскай сельскай бібліятэкі, правяла ў прышкольным лагеры гульнявую праграму “Вясёлыя старты па нашай Радзіме”.

Мэтай мерапрыемства было - пашырыць веды дзяцей аб родным краі; развіваць іх маўленне; выхоўваць любоў да роднай Беларусі, яе прыроды. Тры каманды пад назвамі “Васількі”, “Несцерка” і “Буслікі” адказвалі на розныя пытанні. У выніку 3-е месца заняла каманда “Васількі”, 2-е месца каманда “Несцерка” і 1-е месца – каманда “Буслікі”. Усе каманды атрымалі граматы за ўдзел у гульні, фінальным этапам якой стаў прагляд прэзентацыі “Любы сэрцу Палескі край” у бібліятэцы.