ГУК «Столинская районная библиотечная система»

Ліпень – месяц, падчас якога традыцыйна пачынаецца або знаходзіцца ў самым разгары жніўная пара, адзначаная адданай і прадуктыўнай працай хлебароба. Работнікі бібліятэк раёна рознымі формамі культурнай і бібліятэчнай работы падтрымліваюць працаўнікоў сельскай гаспадаркі, праводзяць мерапрыемствы, прысвечаныя хлебу, ураджаю і хлебаробам.


30 ліпеня пазнавальная гадзіна “Таямніца нараджэння хлеба” прайшла ў Сямігосціцкай сельскай бібліятэцы. Удзельнікі даведаліся пра гісторыю з’яўлення хлеба на стале, пра тое, які доўгі шлях праходзіць ён ад зярнятка да духмянага караваю. Успомнілі прыказкі і прымаўкі пра хлеб, знакамітую беларускую народную казку “Лёгкі хлеб”. Праслухалі верш С.В. Міхалкова “Булка” і зрабілі вынік аб адносінах і стаўленні да хлеба. А на заканчэнне частаваліся духмяным хлебам.

Рэчыцкая гарпасялковая бібліятэка разам з чытачамі падрыхтавала відэапажаданне “Скажам “дзякуй” хлебаробам!”. У бібліятэцы таксама размясцілася выстава малюнкаў “Жытнёвыя акварэлькі», выстава-знаёмства “Раскажу табе, дружок, пра цудоўны каласок”.

Бібліятэкар Кароціцкай сельскай бібліятэкі Таццяна Сямейка наведала урочышча Пятроўшчына з аглядам перыядычных выданняў “На хлебнай ніве”; бібліятэкар Валянціна Крывалевіч з Рухчанскай сельскай бібліятэкі правяла інфармацыйны агляд прэсы “Ураджай у раёне: апошнія навіны”.

Выставы, тэматычныя кампазіцыі, выставы-падзякі, прысвечаныя жніву і працы хлебаробаў, аформлены ў шэрагу бібліятэк раёна – “Хлеб на стале – свята на зямлі” (Давыд-Гарадоцкая гарадская бібліятэка), “Слава тым, хто вырошчвае хлеб!” (Стахаўская сельская бібліятэка), “Хвала рукам, што пахнуць хлебам!” (Стружская сельская бібліятэка), “Славім працоўныя рукі” (Асаўская сельская бібліятэка), “Хлеб у доме гаспадар” (Беражноўская сельская бібліятэка), “Спявае колас песню хлебу” (Белавушская сельская бібліятэка), “Мы шчыра дзякуем за хлеб” (Альшанская сельская бібліятэка), “Жніво – свята селяніна” (Вялікамалешаўская сельская бібліятэка), “Навіны з каласістых палёў” (Рубельская сельская бібліятэка), “Шлях да поспеху праз працу хлебароба” (Манькавіцкая сельская бібліятэка).

Удзел у выяздных канцэртных і віншавальных праграмах на палі, збожжаток і мехдвары прынялі бібліятэкары Алена Пашкевіч (Відзіборская сельская бібліятэка), Марыя Радцэвіч (Стахаўская сельская бібліятэка), Таццяна Новік (Беражноўская сельская бібліятэка), Валянціна Крывалевіч (Рухчанская сельская бібліятэка), Вольга Цупа (Асаўская сельская бібліятэка).