ГУК «Столинская районная библиотечная система»

3 ліпеня Столінская цэнтральная раённая бібліятэка ў гарадскім парку да Дня Незалежнасці арганізавала літаратурную пляцоўку.

См. фото https://ru.calameo.com/read/0058139073e497a28fc2d
На ўваходзе разгарнулася кніжная выстава пад назвай “Краіна з васільковымі вачамі”, фотакампазіцыя “Вуліцы нашага горада”, дзе паказаны фотаздымкі вуліц Століна раней і ў сучасны час. Паэтычны марафон “Люблю цябе, Белая Русь!” пачаўся выступленнем дзяцей, якія падрыхтавалі вершы беларускіх паэтаў пра радзіму. З патрыятычнымі кампазіцыямі выступілі Курган Марта, Шыла Ангеліна, Перашч Ксенія, Галушка Мікіта і Уладзіслаў, Дахно Ксенія, Ляшкевіч Дар’я. Музыкальны нумар “Беларусь – мая радзіма” гледачам падаравала Ворах Дарына. Далей паэтычны марафон працягнулі паэты Століншчыны – Васіль Казачок, Людміла Карчэўская, Ларыса Вырко.