ГУК «Столинская районная библиотечная система»

У Рубельскай сельскай бібліятэцы да Сусветнага дня пошты прайшло свята "Паштовы эскпрэс".

Мерапрыемства адбылося у межах трэццяга пасяджэнне аматарскага аб'яднання для дзяцей "Вясёлка". Бібліятэкар Мамановіч В.К. расказала дзецям гісторыю пошты. Нечакана на свята прыйшлі Паштальён Печкін і Кот Матроскін і загадалі ўдзельнікам загадкі пра пошту. Дзеці павіншавалі казачных герояў вершамі. Цікавым быў конкурс "Сакрэт бандэролі" і "Разумны паштальён". Удзельнікі навучыліся правільна пісаць адрас на канвертах, умела разгадвалі крыжаванкі і рэбусы пра пошту.