ГУК «Столинская районная библиотечная система»

“Падарожжа ў Казкаград для дзяўчынак і рабят” – пад такой назвай 13 лістапада прайшло свята кнігі ў Рубельскай сельскай бібліятэцы.

Каралева Кніга (вучаніца 11 класа Мамановіч Кацярына) нагадала спачатку, што кніга – гэта самы вялікі цуд, створаны чалавекам. Удзельнікі мерапрыемства прачыталі вершы пра кнігу і бібліятэку, прадставілі музычныя нумары. У госці на свята завітаў Доктар Айбаліт (вучань 3 класа Зіноўчык Уладзіслаў), які пажадаў, каб кнігі ў бібліятэцы ніколі не хварэлі, і расказаў пра “кніжкіну бальніцу”. Чырвоная Шапачка (вучаніца 3 класа Пашкевіч Ксенія) у кошыку прынесла рэчы казачных сяброў і ўсе разам адгадвалі, чые яны. Паштальён Печкін (вучаніца 11 класа Вабішчэвіч Людміла) прынесла тэлеграмы ад казачных герояў, якія не змаглі прысутнічаць на свяце. Выканаўшы ўсе заданні мачахі, Папялушка (вучаніца 3 класа Страха Дар’я) паспела на свята кнігі і правяла віктарыну. Напрыканцы мерапрыемства яшчэ раз узгадалі пра важнасць і значнасць кнігі і чытання ў жыцці кожнага чалавека. Самымі прыемнымі момантамі было атрыманне ўзнагарод і пачастункаў.