Новые поступления краеведческой литературы
Конончук, С.А. Дорога к Свету : стихи / Светлана Конончук. - Брест : Альтернатива, 2024. - 43 с. : ил., портр.
В книге автор выражает свое личное представление о вере, отражает свой путь ко Всевышнему, свое ощущение духовного мира и божественных основ мироздания. Сборник стихотворений предназначается тем, кто пытается постичь истинные ценности жизни, ее смысл. Эта книга - собеседник в тяжелую для читателя минуту.
Конончук, С.А. Души моей напевы : стихи / Светлана Конончук. - Брест : Альтернатива, 2024. - 87 с. : ил., цв. ил., фото.
Сборник стихотворений адресуется широкому кругу читателей. Здесь можно найти произведения о Новом годе, о любви к матери, семье, родине, о красоте природы, порах года, а также произведения, несущие в себе темы духовности, мира и добра. Этот сборник может стать просто настольной книгой для души. В книге представлены рисунки воспитанников детского дома семейного типа № 1 г. Столина Анастасии Глуховой, Владимира Глухова, Сергея Смушко.
Казачок, В. А. Я веру!: вершы / Васіль Казачок. – Брэст: Альтэрнатыва, 2023. – 156 с.: іл.
У зборніку “Я веру!” прадстаўлены вершы, напісаныя аўтарам з 2018 па 2022 год. У ім з дапамогай мастацкага слова закранаюцца злабадзенныя жыццёвыя праблемы. Паэта непакоіць стан роднай мовы, ён выказвае беражлівыя адносіны да спадчыны продкаў, яго захапляе свет багатай прыроды. Цікавай для чытача будзе лірыка кахання, прадстаўленная ў зборніку. Паэтычныя творы ў ім гарманічна дапоўнены каляровымі ўклейкамі ілюстрацый карцін, напісаных аўтарам. Кніга будзе цікавай і даступнай усім аматарам паэтычнага слова.
Вакулич, И. И. Родные углы : Пинский и Столинский районы второй половины XX века : фотоальбом / Илья Вакулич. – Пинск : Пинская региональная типография, 2022. - 136 с.
В книге представлены фотографии, сделанные в 1970-80-х годах в населенных пунктах Гольцы и Березцы Пинского района, ранее относившихся к Столинскому району, а также в деревне Лядец Столинского района, бывшим бригадиром колхоза «Большевик» Ильей Вакуличем. Автор снимков сохранил для будущих поколений подробности жизни своих земляков, показал, как трудились, любили свой край вчерашние участники Великой Отечественной войны, их дети и внуки, как сообща укрепляли коллективное хозяйство, создавали новые семьи, растили детей и радовались мирному небу над головой. Данная книга, выходящая в свет в Год исторической памяти, будет интересна любителям истории, краеведам, экологам.
Адданасць Радзіме — гонар для палешука : [Столінскі раён] / [аўтары тэксту Наталля Васюк, Алена Жук ; рэдактар Уладзімір Васюк]. - Брэст : РИА "Вечерний Брест", 2022. - 160 с. іл.
Выданне знаёміць з асноўнымі дасягненнямі раёна: эканамічнымі і сельскагаспадарчымі, сацыяльнымі, культурнымі і творчымі, спартыўнымі і іншымі, а галоўнае з адданымі сваёй справе людзьмі - кіраўнікамі, спецыялістамі ў розных галінах, творцамі, шматдзетнымі сем'ямі, якіх аб'ядноўвае пачуццё вялікай любові да роднага краю, адданасць роднай зямлі, адказнасць перад сабой і ўсімі, хто жыве побач.
Дранько-Майсюк, Л.В. Скарб : вершы / Леанід Дранько-Майсюк. - Мінск: Звязда, 2021. - 144 с.
Скарб - не грошы і не багацце, а тая лірычная каштоўнасць, той канечны жыццёвы шлях, якому заўсёды сугучныя журба і весялосць, лагода і хваляванне, таямнічасць і зразумеласць, рухавасць і супакаенне, устойлівыя вобразы і нязвыклая вершаваная мова...
Разановіч, А. І. Пра што іграе піяніст: аповесці, апавяданні / Анатоль Разановіч. – Мінск: Беларусь, 2019. - 192 с.
Кніга пачынаецца словамі: “Ён іграў пра каханне. Толькі вось пра якое – былое ці будучае – Андрэй не ведаў. І ведаць нават у гэтыя хвіліны не хацеў.” А іграў пра каханне і да жанчыны, і ў цэлым да жыцця. “Пра што іграе піяніст”, “Падае снег”, “Чаканне жанчыны” і іншыя творы сведчаць пра тое, што пакуль чалавек жыве, пачуццё кахання ў ім пануе над іншымі пачуццямі і эмоцыямі. Гэта і ёсць тое галоўнае, дзякуючы чаму мы, людзі, былі, ёсць і будзем.
Разановіч, А. І. Палын-вада: раман-хроніка. У 3 кн. / Анатоль Разановіч. – Мінск: Беларусь, 2020-2021.
Першая кніга рамана-хронікi «Палын-вада» пачынаецца з самай вялікай паводкі на Палессі, якая была ў 1979 годзе. Праз сваіх герояў, галоўны з якіх Аляксей Жылеўскi, аўтар паказвае жыццё ў СССР, невынішчальнае жаданне людзей жыць свабодна і шчасліва. Любоў і нянавісць, перамогі і паразы, дабро і зло, беднасць і багацце - пастаянныя спадарожнікі герояў рамана-хронікі «Палын-вада». Клубок заблытаных і трагічных супярэчнасцей толькi пачынае раскручвацца і раскрывацца, паказваючы тое, што павінна быць: не хлебам адзіным жыве чалавек.
У другой кнізе паказваецца страшэнная аварыя на атамнай электрастанцыі, якая прынесла фізічныя і духоўныя мучэнні людзям, паставіла многіх перад выбарам - заставацца чалавекам ці забыць усе маральныя прынцыпы і жыць толькі для сябе. Гэта нялёгкі выбар, перад якім аказаўся і галоўны герой рамана-хронікі Анатоля Разановіча "Палын-вада" Аляксей Жылеўскі. Ён, як і амаль усе, выбраў дарогу, якая вядзе ў свет дабра, справядлівасці, міра.
Трэцяя кніга «Дробны дождж» прысвечана першым гадам жыцця беларусаў ужо на постсавецкай прасторы, іх жаданне і імкненне быць самастойнымі, свабоднымі, багатымі.
Вабішчэвіч, А.М. Вёска Рубель на Століншчыне: гісторыка-краязнаўчы нарыс / Аляксандр Вабішчэвіч. - Брэст: БрДУ, 2021. - 281 с.
Кніга падрыхтавана ў межах Года малой радзімы і прысвечана гісторыі аднаго з самых буйных сельскіх населеных пунктаў Беларусі - вёскі Рубель Столінскага раёна. Упершыню выкарыстаны шматлікія дакументы з архіваў Беларусі і замежных краін, матэрыялы перыёдыкі, вуснай гісторыі і іншыя крыніцы. Выданне будзе карысным для студэнтаў, выкладчыкаў, настаўнікаў, школьнікаў, работнікаў устаноў культуры, аматараў краязнаўства, генеалогіі, усіх зацікаўленых гісторыка-культурнай спадчынай Берасцейшчыны і Беларусі.
Некрашевич, В. И. Жизнь моя – маятник, бегущая волна / В.И. Некрашевич. – М. : Де`Либри, 2020. - 690 с.
В книге приведены краткие сведения о его жизни в д. Рухча нашего района, о родословной автора, о детских и юношеских годах в предвоенный, военный (в годы немецкой оккупации) и послевоенный периоды; даётся описание школьных и студенческих лет, трудовой деятельности на Казахской железной дороге, аспирантской жизни; рассказывается о научной деятельности в научно-исследовательских институтах железнодорожного транспорта в течение более 50-ти лет, показана атмосфера, царившая в научной сфере в советский и постсоветский периоды; раскрываются некоторые исторические и общественные явления, активными участниками которых были автор и его научные сотрудники.
Вырко, Л. Ф. Гронкі рабіны : выбранае / Ларыса Вырко. - Мінск : Кнігазбор, 2020. - 238 с.
У зборнік выбраных твораў увайшлі вершы і апавяданні, напісаныя ў розныя гады. Тэматычная палітра тэкстаў разнастайная, усе яны прасякнуты павагай і любоўю да людзей, роднага краю і сваёй малой радзімы.Пазнаёміўшыся з апавяданнямі, змешчанымі ў зборніку, вы пабываеце на малой радзіме аўтара - Касцюкоўшчыне, здзейсніце вандроўку на радзіму народнага паэта Аркадзя Куляшова, на радзіму Уладзіміра Караткевіча. Цікава і цёпла апісвае Ларыса Вырко ўспаміны свайго бацькі аб сустрэчы з Аркадзем Куляшовым, пра свае цудоўныя школьныя гады, сваіх бацькоў, землякоў і родную вёску. Адметна і каштоўна тое, што зборнік змяшчае асабістыя фотаздымкі аўтара розных гадоў.
Марчук, Г. В. Первые ландыши : [роман, эссе] / Георгий Марчук ; [перевод с белорусского Е. Полеес]. - Минск : Четыре четверти, 2020. - 150, [1] с.
В новом произведении «Первые ландыши» известного писателя, лауреата Государственной и Национальной премий Республики Беларусь, нашего земляка Георгия Марчука показана жизнь сорокалетнего мужчины, который открыл частную фирму для оказания психологической помощи гражданам в непростое время.
Главный герой произведения Андрей Дубрава не лишен амбиций и желания разбогатеть. Интересно представлены его сложные любовные отношения с тремя женщинами. Автор рассуждает о востребованности идей добра и справедливости, любви к ближнему и сострадания, правдиво отражает панораму жизни общества, в котором эгоизм, крайний индивидуализм приводят к потере интереса человека к социальным явлениям. В книгу вошло и эссе, ранее публиковавшееся в периодической печати.
Марчук, Г. В. Мокрый снег : роман, каноны, новеллы / Георгий Марчук ; пер. с белорусского В. Чудов. — Минск : Четыре четверти, 2019. — 204 с.
Герои романа «Мокрый снег» — люди разных профессий — актеры, фермер, философ, музыканты. Все они — наши современники, те, кто ищут духовную опору в противоречивом обществе богатых и бедных. Многие находят ее в вере, любви, семье. Автор поднимает вечные проблемы человека, который хочет преодолеть отчаяние, одиночество и угнетение духа. А читателю предоставляется возможность поразмышлять: может ли время влиять на судьбу личности и может ли духовная личность влиять на общество. Адресуется широкому кругу читателей.
Зборнік вершаў першая кніга аўтара. У ей адлюстраваны паэтычныя творы, напісанныя з 2006 па 2018 гг. Васіль Казачок закранае ў кнізе разнастайныя жыццёвыя праблемы, якія стараецца адлюстраваць з дапамогай паэтычнага слова. Але, безумоўна, асноўную ўвагу ён засцяроджвае на прызнанні ў любові да роднай вёскі - Гарадной, да яе багатай гісторыі, да спаконвечнага занятку гарадзенцаў - ганчарства і непаўторнай прыроды гэтых мясцін. Кніга будзе цікавай шырокаму колу аматараў паэзіі і асабліва землякам паэта.