21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, як носьбіта мовы. Беларусам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
У бібліятэках раёна з гэтай нагоды ладзіўся Тыдзень роднай мовы “Родная мова, цудоўная мова!”. Мерапрыемствы, якія праходзілі ў бібліятэках раёна, праводзіліся з мэтай папулярызацыі беларускай мовы і выхавання павагі да гісторыі і спадчыны свайго народа.
У Рэчыцкай гарпасялковай бібліятэцы адбылося пасяджэнне клуба “Святліца” і літаратурна-гульнёвая праграма “Роднае слова – жывое святло”. падчас якіх удзельнікі рушылі ў экспедыцыю па роднай мове з конкурсамі, гульнямі, заданнямі.
Сямігосціцкая сельская бібліятэка запрасіла чытачоў на прэзентацыю выставы-агляду “Жывая спадчына” і літаратурную гадзіну “Таямніцы беларускіх слоў”. Бібліятэкар Валянціна Літвінчук расказала наведвальнікам аб этна-экспанатах музея “Прасніца” пры Сямігосціцкім Доме культуры.
Выстава-прагляд “Вандроўка ў родную мову”, літаратурная гадзіна “Ведай мову сваю, беларус!”, пасяджэнне клуба “Эрудыт” “Мая родная мова”, віктарыны, загадкі, вершы на роднай мове – пералік мерапрыемстваў, якія прайшлі ў межах Тыдня роднай мовы ў Стружскай сельскай бібліятэцы.
Літаратурнае свята “Ведай мову сваю, беларус!” прайшло ў Дубайскай сельскай бібліятэцы. У праграме мерапрыемства – знаёмства з новымі творамі беларускай літаратуры, са слоўнікамі беларускай мовы, гульня “Перакладчыкі”, конкурс прыказак і прымавак, загадак, складанне віншавальнай паштоўкі і інш.
Для маленькіх наведвальнікаў Варанёўская сельская бібліятэка правяла пазнавальна-забаўляльную праграму “Малавядомыя беларускія словы”.
Бібліятэкар Рухчанскай сельскай бібліятэкі Валянціна Крывалевіч прыняла ўдзел у тэматычным тэатралізаваным вечары, прысвечаным Дню роднай мовы.
У Асаўской сельскай бібліятэцы прайшло свята роднай мовы “Родная мова, цудоўная мова!”, дзе гучалі вершы беларускіх паэтаў, песні, праводзіліся віктарыны і гульні пра родную мову.
Літаратурная гадзіна для вучняў 1-4 і 6-8 класаў падрыхтавана Хатамельскай сельскай бібліятэкай. Дзеці знаёміліся з выставай “Таямніцы беларускіх слоў”, адгадвалі загадкі, дапаўнялі прыказкі і прымаўкі.
Стахаўская сельская бібліятэка правяла вечар беларускай паэзіі “Вандроўка ў родную мову”, удзельнікі чыталі любімыя вершы беларускіх паэтаў, абмяркоўвалі сучасную беларускую паэзію.
Таксама мерапрыемствы ў межах Тыдня роднай мовы прайшлі ў Альшанскай, Мачульскай, Плотніцкай сельскіх бібліятэках.