ГУК «Столинская районная библиотечная система»

Вялікамалешаўская сельская бібліятэка прыняла ўдзел у абласной акцыі “Бібліятэка роўных магчымасцяў”.

У рамках гэтай акцыі ў бібліятэцы аформлена выстава творчых работ чытачоў з абмежаванымі магчымасцямі – сясцёр Краўцовай Анжалікі Пятроўны і Наскавец Ліліі Пятроўны пад назвай “Наперакор лёсу”. Так склалася, што дзяўчаты не могуць хадзіць, але яны ўсё ж знайшлі сабе справу па душы. На выставе змешчаны вырабы з бісеру дзяўчын-сясцёр.