ГУК «Столинская районная библиотечная система»

Бібліятэкі Століншчыны праводзяць мерапрыемствы ў межах месячніка краязнаўства “Мой край дарагі, старонка мая”.

Аздаміцкая сельская бібліятэка правяла краязнаўчую гадзіну-знаёмства “Ты ўсіх краёў мне даражэй” для вучняў 5 класа. Удзельнікі знаёміліся з гісторыяй краю, цікавымі фактамі пра сваю вёску, літаратурнымі выданнямі пісьменнікаў-землякоў.
   У Ніжнецерабяжоўскай сельскай бібліятэцы ў межах месячніка бібліятэкар Таццяна Гарцуева правяла краязнаўчае завочнае падарожжа па родным краі “Мой славуты, працавіты, непаўторны родны край”.