ГУК «Столинская районная библиотечная система»

13 - 15 лістапада бібліятэкі Столінскага раёна правялі мерапрыемствы, прымеркаваныя да раённага месячніка краязнаўства “Мой край дарагі, старонка мая” і Году малой радзімы.

У Мачульскай сельскай бібліятэцы прайшло краязнаўчае мерапрыемства “Мая малая радзіма” да 80-годдзя з часу ўтварэння Столінскага раёна.
   Манькавіцкая сельская бібліятэка прапанавала сваім маленькім наведвальнікам краязнаўчае віртуальнае падарожжа “Слова аб родным краі”. Удзельнікі знаёміліся з цікавымі мясцінамі вёскі Манькавічы, яе знакамітымі жыхарамі, гістарычнымі звесткамі і малавядомымі фактамі.
   Стружскую сельскую бібліятэку наведалі адныя з самых актыўных чытачоў – Мароз Ганна Станіславаўна і Мароз Валянціна Лявонцьеўна, былыя настаўнікі-філолагі. Мароз Ганна Станіславаўна піша вершы, прысвечаныя малой радзіме, яшчэ з дзяцінства. Мароз Валянціна Лявонцьеўна падзялілася вопытам стварэння краязнаўчага музея, які шмат гадоў існуе пры школе. Наведвальніцы пазнаёміліся з бібліятэчнымі краязнаўчымі выставамі, навінкамі краязнаўчай літаратуры.