ГУК «Столинская районная библиотечная система»

Краязнаўчы каляндар


СТОЛІНСКАГА РАЁНА НА 2023 ГОД
 
130 гадоў з часу пабудовы АЗДАМІЦКАЙ ТРОІЦКАЙ ЦАРКВЫ (Столінскі р-н; 1893), помніка архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю
40 гадоў з часу стварэння Атвержыцкага народнага фальклорнага гурта «ЖУРАЎКА» (Столінскі р-н; 1983), народнага аматарскага калектыву
25 гадоў з часу заснавання ландшафтнага заказніка рэспубліканскага значэння АЛЬМАНСКІЯ БАЛОТЫ (Столінскі р-н; 1998)

 
ЛЮТЫ
3 65 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ІВАНАВІЧА РАЗАНОВІЧА (1958, Столінскі р-н), пісьменніка, журналіста
 
9 115 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ВАСІЛЬЕВІЧА ДРАНЬКО (1908, г. п. Давыд-Гарадок – 1986), спартсмена і трэнера, першага беларускага ўдзельніка ІХ Алімпійскіх гульняў (1928)
 
САКАВІК
1 85 гадоў з дня нараджэння ЮРЫЯ ПЯТРОВІЧА СЕРГІЕНКІ (1938, Хойніцкі р-н), мастака
 
КРАСАВІК
17 55 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА ВАЛЯНЦІНАВІЧА ІЎКОВІЧА (1968, г. Столін), акцёра тэатра і кіно, рэжысёра

ЛІПЕНЬ
3 65 гадоў з дня нараджэння ІЛЬІ МІРОНАВА (ІЛЬІ МІРОНАВІЧА ЛАЗЕЙКІ; 1958, Столінскі р-н), паэта

ВЕРАСЕНЬ
10 70 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ФЁДАРАВІЧА ШТЭЙНЕРА (1953, Столінскі р-н), літаратуразнаўца, крытыка, даследчыка, выдатніка адукацыі Беларусі, лаўрэата прэміі НАН Беларусі (2007)

26 90 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛЫ ПЯТРОЎНЫ УКРАІНЕЦ (1933, Столінскі р-н), гісторыка, палітолага, сацыёлага, выдатніка адукацыі Беларусі, лаўрэата прэміі імя У. І. Пічэты БДУ (2009)

КАСТРЫЧНІК
11 125 гадоў з дня нараджэння ХАРЫТОНА СЦЯПАНАВІЧА ГАРАГЛЯДА (1898, Столінскі р-н – 1985), вучонага ў галіне агульнай і санітарнай ветэрынарыі, акадэміка НАН Беларусі, Акадэміі сельскагаспадарчых навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі