ГУК «Столинская районная библиотечная система»

26 лістапада ў межах раённага месячніка па краязнаўству “Мой край дарагі - старонка мая” Рэчыцкая гарпасялковая бібліятэка правяла мерапрыемства - краязнаўчыя замалёўкі “Мой край радзімы ні з чым не параўнаць” для вучняў 2-га класа СШ № 2 р.п. Рэчыца.

Бібліятэкар распавяла пра цудоўны куточак з жывапіснай прыродай і багатай гістарычнай спадчынай роднага пасёлка. Вынікам мерапрыемства стала выстава, дзеці перадалі сваю любоў да малой радзімы ў вершах і малюнках.