24 красавіка свой дзень нараджэння адзначае Кацярына Хадасевіч-Лісавая – сучасная беларуская дзіцячая пісьменніца. У бібліятэках Столінскага раёна прайшлі цікавыя мерапрыемствы, прысвечаныя таленавітай, яскравай феі-пісьменніцы і яе дзіўным героям кніг.
26 красавіка ў Рэчыцкай гарпасялковай бібліятэцы прайшла гадзіна беларускай кнігі “Казкі сівой даўніны”. Навучэнцы 2-х і 3-х класаў сярэдняй школы № 2 р.п. Рэчыца даведаліся, што Кацярына Хадасевіч-Лісавая нарадзілася і жыве пад Мінскам, па адукацыі настаўнік пачатковых класаў, а пісаць пачала яшчэ ў дзяцінстве. Кацярына Станіславаўна актыўна наведвае бібліятэкі з мерапрыемствамі ў розных вобразах з героямі сваіх кніг. Школьнікам было цікава даведацца, што сын пісьменніцы, Станіслаў, з’яўляецца прататыпам галоўнага героя яе казак. У гэты дзень дзеці пачулі ўрыўкі з твораў кнігі “Казкі сівой даўніны”, пазнаёміліся і з іншымі творамі сучаснай пісьменніцы. У ходзе мерапрыемства вучні прымалі ўдзел у гульнях і адказвалі на пытанні бібліятэкара. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстаўка “Казкі Кніжнай феі”.
26 красавіка ў Белавушскай сельскай бібліятэцы праведзена гадзіна беларускай кнігі “Пісьменніца з цудоўнай краіны”. Да мерапрыемтсва бібліятэкары падрыхтавалі кніжную паліцу, на якой прадстаўлены кнігі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, а таксама часопісы “Вясёлка”, дзе часта друкуюцца творы пісьменніцы. У ходзе мерапрыемства бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з жыццём і творчасцю казачніцы. Потым чытачы пераказвалі казкі і разам абмяркоўвалі іх.
24 красавіка ў Веляміцкай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна беларускай кнігі пад назвай “Сапраўдная казачніца”. Удзел у мерапрыемстве прынялі дзеці старэйшай групы падоўжанага дня (настаўнік Ляшкевіч В.М.) Веляміцкай сярэдняй школы. Спачатку бібліятэкары пазнаёмілі рабят з біяграфіяй і творчасцю Кацярыны Хадасевіч-Лісавой. Прадоўжылася гадзіна беларускай кнігі віктарынамі па творах “Вітаміны ад грыпу”, “Конкурс прыгажосці”, “Код геніяльнасці”. З цікавасцю дзеці складалі з літар назвы апавяданняў і казак феі-пісьменніцы. Падчас мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся с кнігамі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, а таксама часопісамі, у якіх друкуюцца творы беларускай сучаснай пісьменніцы.
24 красавіка бібліятэкар Відзіборскай сельскай бібліятэкі Алена Пашкевіч правяла з дзяцьмі бліц-віктарыну “У гасцях у сучаснай казкі”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, а затым адказвалі на пытанні віктарыны і адгадвалі казкі пісьменніцы па ўрыўку.
24 красавіка ў Манькавіцкай сельскай бібліятэцы на працягу ўсяго дня панавала сапраўднае свята – у бібліятэцы адзначалі дзень нараджэння таленавітай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой. Творы Кніжнай феі заваявалі многія маленькія сардэчкі чытачоў бібліятэкі. Бібліятэкары аформілі інтэрактыўную прастору пад назвай “Кніжная фея Кацярына Хадасевіч-Лісавая”. Чытачы маглі даведацца больш пра жыццё і творчасць пісьменніцы, прыняць удзел у займальных заданнях, размаляваць карцінкі з кніг, зрабіць свайго Вухузаўра ў тэхніцы арыгамі, пагуляць у гульні, звязаныя з творамі Кацярыны Станіславаўны. Усіх жадаючых бібліятэкары запрашалі паглядзець мультфільмы і буктрэйлеры па кнігах пра Вухуціка. Акрамя таго, кожнаму наведвальніку былі раздадзены кніжныя закладкі пра жыццё і творчасць феі-пісьменніцы, а таксама флаеры з рэцэптам сапраўднага чароўнага печыва ад аўтара.
24 красавіка ў Мачульскай сельскай бібліятэцы праведзена літаратурнае падарожжа “Сапраўдная казачніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая”. Маленькія чытачы здзейснілі падарожжа ў свет твораў Кацярыны Хадасевіч-Лісавой і ўпэўніліся ў тым, што кнігі пісьменніцы вучаць дабрыні, шчырасці, абуджаюць у дзяцей жаданне пазнаць свет і чытаць кнігі на беларускай мове.
26 красавіка ў Стружскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна беларускай кнігі “Кніжная фея Кацярына Хадасевіч-Лісавая”. Бібліятэкар Алена Чырэц расказала дзецям пра жыццё і творчы шлях пісьменніцы, пазнаёміла з яе кнігамі, якія прадстаўлены на кніжнай выставе “Пісьменніца з чароўнай краіны”. Дзеці з героямі кнігі “Загадка прынцэсы Агнэсы” выконвалі розныя інтэлектуальныя заданні. Далей юныя чытачы разам з бібліятэкарам Ганнай Касцюк з задавальненнем і стараннем рабілі з паперы Вухуціка – галоўнага героя кнігі “Вухуцік і яго таямніцы”.