ГУК «Столинская районная библиотечная система»

У суботу, 6 красавіка, для вучняў 2-4 класаў Гуня С.М., настаўнік пачатковых класаў, і Гузіч Т.М., бібліятэкар Верхнецерабяжоўскай сельскай бібліятэкі, правялі гульню-віктарыну "Знаўцы роднага краю".

Вучні падзяліліся на 3 каманды, прыдумалі назвы і выбралі капітанаў. Пытанні тычыліся розных галін ведаў: гісторыя нашай Радзімы, веданне прыказак і прымавак, уменне перавесці з рускай на беларускую мову, беларуская сімволіка і займальныя факты аб нашай краіне. Ва ўпартай барацьбе з мінімальным адрывам перамагла каманда 4 класа. Адказваючы на пытанні, дзеці не толькі паказалі глыбокія веды, але і даведаліся шмат новага. Граматы і салодкія прызы сталі выдатным дадаткам да добрага настрою.