ГУК «Столинская районная библиотечная система»

12 студзеня ў групе падоўжанага дня Церабяжоўскай сярэдняй школы Таццяна Гузіч, бібліятэкар Верхнецерабяжоўскай сельскай бібліятэкі, правяла пазнавальна-экалагічную гульню “Нашы запаведныя мясціны”.

Мэтай гульні стала знаёмства з прыродаахоўнымі тэрыторыямі Беларусі, пашырэнне ведаў вучняў аб ахове прыроды роднага краю. Дзеці завочна пабывалі і ў Бярэзінскім біясферным запаведніку, і ў Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведніку, і ў Прыпяцкім нацыянальным парку, і на Браслаўскіх азёрах, і ў Нарачанскім парку, а самае галоўнае, у Белавежскай пушчы. На кожнай станцыі іх чакалі розныя заданні. А напрыканцы быў свабодны мікрафон, дзе дзеці адказвалі, што яны даведаліся, што ўбачылі, што пачулі і што думаюць. Усе атрымалі пазнавальныя буклеты “Нашы запаведныя мясціны”. Таксама ўдзельнікі наведалі бібліятэку, дзе была аформлена кніжная выстава “Запаведнікі – жамчужына прыроды”.