ГУК «Столинская районная библиотечная система»

Рубельская сельская бібліятэка прыняла актыўны ўдзел у Тыдні роднай мовы “Родная мова, цудоўная мова!” і падрыхтавала для сваіх наведвальнікаў розныя пазнавальныя, літаратурныя і забаўляльныя мерапрыемствы.

На працягу ўсяго перыяду дзейнічала кніжная выстава “Да роднай мовы крок зрабі”, дзе бібліятэкары знаёмілі чытачоў з сучаснымі слоўнікамі беларускай мовы, краязнаўчымі матэрыяламі, прапаноўвалі абавязкова прачытаць кнігі на беларускай мове. Цікавасць у чытачоў выклікала кніга М. Пашкевіча “У родным слове адгукаецца душа”, дзе кожны з захапленнем адшукваў мянушку свайго роду, ці як на каго гавораць у Рублі па “вулічнаму”. Літаратурная гадзіна “Ведай мову сваю, беларус” праходзіла паэтапна для розных груп дарослых чытачоў. Пашчасціла сустрэцца ў гэтыя дні з мясцовым краязнаўцам, чытачом Ляшкевічам Сяргеем, які пасля службы ў арміі завітаў у бібліятэку.
   Для дзяцей, якія наведалі бібліятэку, праведзена віктарына “Вандроўка ў родную мову”. Дзяўчынка ў рубельскім строі 70-х гадоў, Жэленгоўская Юлія з 3 класа, сустракала дзяцей каля ўваходу ў бібліятэку і каб прайсці ім у першы пакой, патрэбна было сказаць спачатку ласкавыя словы на беларускай мове. У канцы ўдзельнікі напісалі, за што яны любяць родную мову і стварылі гэтым бібліятэчны квілт. Вакальна-харавы ансамбль “Рубляначка” з кіраўніком Лемяза Валянцінай Міхайлаўнай таксама завіталі ў бібліятэку і парадавалі сваёй прывітальнай песняй на беларускай мове.
   У цэлым у мерапрыемствахТыдня роднай мовы прынялі ўдзел больш за 60 чалавек – дзяцей і дарослых.