ГУК «Столинская районная библиотечная система»

10 верасня ў Столінскай цэнтральнай бібліятэцы адбылося літаратурна-гістарычнае падарожжа “Дзень беларускага пісьменства і друку”.

Удзельнікі мерапрыемства яшчэ раз узгадалі гісторыю беларускага друку, прагледзелі кароткі рэпартаж пра святкаванне Дня пісьменства-2020 у Бялынічах. Зацікавілі ўдзельнікаў мерапрыемства факсімільныя выданні газеты “Наша ніва”, кніг “Псалтырь”, “Малая падарожная кніжыца” Ф. Скарыны, “Слуцкае Евангелле”, “Другое чытанне для дзетак беларусаў” і інш. Ларыса Федараўна Вырко цікава расказала пра свой удзел у Дні беларускага пісьменства (які, дарэчы, наведала ўжо 5 разоў), пазнаёміла са сваімі новымі творамі. Падзялілася сваімі ўражаннямі ад свята і Валянціна Васільеўна Мірановіч. Людміла Мікалаеўна Карчэўская пачытала свае новыя вершы і расказала пра свае апошнія дасягненні. Дзень беларускага пісьменства і друку – значная падзея для нашай краіны, мэта якой прыцягнуць увагу да духоўных і культурных скарбаў нашай краіны.