ГУК «Столинская районная библиотечная система»

11 кастрычніка ў Столінскім гарадскім Доме культуры адбыўся святочны канцэрт-віншаванне “Галактыка Культура” да Дня работнікаў культуры.

Аддзелам бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай бібліятэкі арганізавана выстава-экспазіцыя да Году малой радзімы “Культурная вобласць. Літаратурны раён”, прысвечаная культурным і літаратурным падзеям і дасягненням Століншчыны.
   Ганаровай граматай аддзела культуры Столінскага райвыканкама ўзнагароджаны бібліятэкар Церабліцкай сельскай бібліятэкі Шпакевіч Тамара Васільеўна за шматгадовую добрасумленную працу па бібліятэчнаму абслугоўванню насельніцтва і ў сувязі з Днём работнікаў культуры.