ГУК «Столинская районная библиотечная система»

Альшанская сельская бібліятэка 14 сакавіка правяла ўрок прававых ведаў «Галоўны дакумент краіны», прымеркаваны да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і 25-годдзя з часу яе прыняцця.

“Мы, народ Рэспублікі Беларусь...” - менавіта так пачынаецца ўступная частка Асноўнага Закона нашага жыцця – Канстытуцыі, што была прынята 15 сакавіка 1994 года. Па ёй цяпер звярае свае дзеянні Прэзідэнт і міністр, вучоны і інжынер, рабочы і працаўнік палёў, вартавы парадку і абаронца Радзімы... Каб стаць дастойным грамадзянінам сваёй Радзімы, трэба многае ведаць і многае ўмець. Загадчыца бібліятэкі Ганна Дорах падрыхтавала ўрок прававых ведаў і расказала пра тое, што менавіта падрастаючае пакаленне – будучыня нашай краіны, якому далей будаваць новую Беларусь, памнажаць яе славу і берагчы яе багацці.